| БЕЛ | РУС |

Рэдакцыйна-выдавецкую справу ва ўмовах Мінскай вышэйшай школы МУС СССР у канцы 1980-х – пачатку 90-х гадоў ажыццяўляла група ў складзе галоўнага рэдактара (першым гэтую пасаду займаў А.М. Белавус), трох рэдактараў, карэктара і машыністкі. Штогод у сярэднім выпускалася (як правіла, ратапрынтным спосабам) 5–10 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

У 1992 годзе ў сувязі з утварэннем Акадэміі міліцыі, павелічэннем колькасці факультэтаў і кафедр нагрузка на рэдакцыйна-выдавецкую службу ўзрасла ў шмат разоў. На ВНУ быў ускладзены абавязак забеспячэння літаратурай усіх сярэдніх навучальных устаноў МУС рэспублікі.

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел вылучыўся ў якасці самастойнага падраздзялення са складу навукова-даследчага і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ў жніўні 1994 года. Першым начальнікам аддзела быў прызначаны кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік палкоўнік міліцыі Г.І. Іваноў.

Непасрэднае кіраўніцтва рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасцю ажыццяўляюць начальнік Акадэміі МУС і яго намеснік па навуковай рабоце.

Прынцыпова важныя пытанні выдавецкай справы і перспектывы яе развіцця разглядаюцца Саветам Акадэміі. Для каардынацыі выдавецкай дзейнасці і разгляду бягучых і перспектыўных планаў выпуску літаратуры створаны пастаянна дзеючы калегіяльны орган – рэдакцыйна-выдавецкі савет, які збіраецца не менш за два разы ў год.

У 2001 годзе аддзел прыступіў да выданн навукова-практычнага часопіса «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» (выходзіць два разы на год). У 2004 годзе часопіс быў унесены Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Літаратура Акадэміі МУС прызначана перш за ўсё для забеспячэння патрэб навучальнага працэсу, а таксама для органаў і падраздзяленняў сістэмы МУС і шырокага кола чытачоў. Да кніг, выдадзеных Акадэміяй МУС, праяўляюць павышаную ўвагу слухачы факультэта завочнага навучання, практычныя работнікі праваахоўных органаў, абітурыенты. На гэтыя друкаваныя выданні паступаюць заяўкі з МУС, УУС, навучальных устаноў міністэрстваў унутраных спраў краін СНД. Згодна з ліцэнзіяй на права ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці № 02330/0150245 ад 08.04.2008, выдадзенай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэмія МУС мае права выпускаць вучэбныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя, рэкламныя выданні.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности