| БЕЛ | РУС |


Загадчыца кафедры

ДЗЯНІСАВА Святлана Сяргееўна

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

 

Адрес: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6
Телефон: +375-17-289-23-20

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript


Гісторыя кафедры

Стварэнне кафедры замежных моў было юрыдычна замацавана 30 верасня 1968 года.

Першым начальнікам кафедры быў прызначаны кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.П. Шлопак. У наступныя гады кафедру ўзначальвалі: кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.П. Навіцкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.Я. Паромчык, кандыдат педагагічных навук, дацэнт С.С. Дзянісава (з 1999 г. да гэтага часу).

У 1992 годзе ў сувязі са стварэннем Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь кафедра замежных моў была перайменавана ў кафедру беларускай і замежных моў.


Сучасны этап

З 1999 года кіраўніцтва кафедрай ажыццяўляе кандыдат педагагічных навук, дацэнт Святлана Сяргееўна Дзянісава.

Намеснікам начальніка кафедры з’яўляецца кандыдат юрыдычных навук Таццяна Міхайлаўна Катцова.

На сучасны момант у прафесарска-выкладчыцкім складзе кафедры:

  • прафесар: доктар філалагічных навук, прафесар В.К. Мароз;
  • дацэнты: кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.А. Яфрэмава; кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.В. Каценка;
  • старшыя выкладчыкі: І.Р. Тураў, А.М. Молчан, І.П. Радзевіч;
  • выкладчыкі: Г.І. Германовіч, С.А. Клімаўская, А.П. Сіняк, Л.П. Салаўёва, С.А. Стульба.

Загадчыцай вучэбна-метадычнага кабінета з’яўляецца А.М. Савянок.

Выкладаюцца дысцыпліны:

  • Беларуская мова (прафесійная лексіка);
  • Замежная мова (англійская, нямецкая);
  • Асновы жэставай мовы.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры:

  1. Фарміраванне моўнай кампетэнцыі ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў;
  2. Прафесійна-арыентаванае навучанне замежнай мове.

Навукова-даследчая дзейнасць курсантаў

На кафедры працуе навуковы гурток курсантаў «Абсяг» (кіраўнік – прафесар кафедры беларускай і замежных моў, доктар філалагічных навук, прафесар Мароз В.К.).

Праблемныя групы ў межах навуковага гуртка:

  1. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
  2. Міжнародны вопыт барацьбы са злачыннасцю.

Гурткоўцы прымаюць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях.

Кожны год кафедра праводзіць навукова-практычную канферэнцыю на замежных мовах з курсантамі ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» на тэму «Міжнародны вопыт процідзеяння злачыннасці», пад час якой курсанты маюць магчымасць не толькі замацаваць атрыманыя навыкі прафесійна арыентаваных зносін, але і атрымаць вопыт публічных выступленняў.

Кафедра арганізуе штогадовы конкурс навуковых прац курсантаў і слухачоў Акадэміі МУС: «Фарміраванне моўнай кампетэнцыі: функцыянальна-прыкладны аспект».


Уклад кафедры ў развіццё міжнароднага супрацоўніцтва

Кафедра беларускай і замежных моў унесла значны ўклад у развіццё міжнародных адносін і фарміраванне міжнароднага статусу Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры працяглы час забяспечваў сінхронны пераклад і пераклад рабочых матэрыялаў значнай колькасці міжнародных мерапрыемстваў, у арганізацыі якіх брала ўдзел Акадэмія МУС, сустрэч з удзелам прадстаўнікоў замежных дзяржаў. Так, у поўным аб’ёме быў забяспечаны пераклад на такіх значных мерапрыемствах, як

IX Міжнародная канферэнцыя кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў паліцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Мінск, май 2001 г.), Міжнародны семінар «Актуальныя праблемы процідзеяння транснацыянальнай злачыннасці з удзелам прафесарска-выкладчыцкага складу вну паліцэйскага профілю і прадстаўнікоў праваахоўных органаў дзяржаў-членаў ЦЕІ» (Мінск, лістапад 2006 г.) і інш. Акрамя таго, кафедра беларускай і замежных моў ажыццяўляла пераклад вучэбных заняткаў, шматлікіх сустрэч з замежнымі прадстаўнікамі і дэлегацыямі ў першы перыяд станаўлення Міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.

Па даручэнні Міністэрства ўнутраных спраў кафедра беларускай і замежных моў распрацавала і выдала Размоўнік для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Ад 2009 г. да 2013 г. пад эгідай Міжнароднай арганізацыі па міграцыі кафедра ажыццяўляла правядзенне курсаў англійскай мовы для супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія працуюць у сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, гандлю людзьмі, незаконнай міграцыі.

Ад 2017 г. кафедра арганізавала і правяла курсы для супрацоўнікаў праваахоўчых органаў да другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 г.

Кафедра таксама актыўна супрацоўнічае з практычнымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў, ажыццяўляючы пераклад пры затрыманні, допыце і іншых дзеяннях працэсуальнага характару з удзелам замежных грамадзян.

Уклад кафедры ў фарміраванне безбар’ернага асяроддзя

Ад 2007 года кафедра ажыццяўляе выкладанне факультатыўнай дысцыпліны «Асновы жэставай мовы» для курсантаў 3 курса факультэта міліцыі, следча-экспертнага і крымінальна-выканаўчага факультэтаў. Факультатыўны курс арганізаваны з мэтай падрыхтоўкі беларускіх міліцыянераў да камунікацыі з людзьмі, якія маюць парушэнні слыху.

Такі курс скіраваны на авалоданне неабходным аб’ёмам тэарэтычных і практычных ведаў у галіне жэставай мовы, азнаямленне з лінгвістычнымі асаблівасцямі яе і структурай, дасягненне дастатковага ўзроўню камунікатыўнай кампетэнцыі ў дачыненнях з тымі, хто не чуе, а самае галоўнае – фарміраванне псіхалагічнай падрыхтаванасці ў зносінах з імі.

Методыка выкладання курса прадугледжвае спалучэнне лекцыйных і практычных заняткаў, а таксама самастойнай работы слухачоў з відэаматэрыялам на DVD-дысках, вучэбнай і спецыяльнай літаратурай. Акрамя таго, у рамках выкладання дысцыпліны праходзяць сумесныя заняткі па навучанні асновам мовы жэстаў курсантаў 3 курса Акадэміі МУС і студэнтаў факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ імя М. Танка з удзелам прадстаўнікоў таварыства глухіх з ліку тых, хто не чуе.

Ад 2017 г. вывучэнне дысцыпліны «Асновы жэставай мовы» ажыццяўляецца на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтозкі кіраўнічых кадраў.

Выхаваўчая праца з курсантамі

Кафедра беларускай і замежных моў надае належную ўвагу выхаваўчай працы з курсантамі.

Канцэрты, на якіх курсанты выконвалі творы на розных мовах, конкурс аўтарскай песні сярод курсантаў Акадэміі МУС «Акорды курсанцкай душы», конкурсы сачыненняў, дапамога ў арганізацыі і правядзенні конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній», распрацоўка і ажыццяўленне праекта па адкрыцці «Кабінета прамоўніцкага майстэрства» – далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, арганізацыяй і правядзеннем якіх займалася кафедра беларускай і замежных моў. На сучасны момант прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры штогоду забяспечвае наступныя мерапрыемствы выхаваўчага характару:

  • Дзень кафедры беларускай і замежных моў;
  • Дзень роднай мовы.

Пад час такіх мерапрыемстваў кафедра арганізуе творчыя сустрэчы з вядомымі дзеячамі навукі і культуры Рэспублікі Беларусь.

Так, Гасцямі Акадэміі МУС былі:

  • Міхаіл Паўлавіч Касцюк, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар;
  • Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, доктар тэхнічных навук;
  • Галіна Юр’еўна Варонава і Лізавета Дзянісаўна Еліневіч, навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы;
  • Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Анатоль Іванавіч Бутэвіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік.


Асноўныя публікацыі

Мароз, В. К. Летапісы і хронікі ў кантэксце фарміравання беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду : манаграфія / В. К. Мароз // М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь, установа адукацыі «Акад. М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь». – Мінск : Акад. МУС, 2011. – 233 с.

Мароз, В. К. Баркулабаўскі зборнік : мова і тэкст : манаграфія / В. К. Мароз // М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь, установа адукацыі «Акад. М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь». – Мінск : Акад. МУС, 2015. – 189 с.

Каценка, А. В. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка : вучэбны дапаможнік для курсантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях / А. В. Каценка, В. К. Мароз // М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь, установа адукацыі «Акад. М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь». – Мінск : Акад. МУС, 2012. – 137 с.

Каценка, А. В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вуч.-метад. дапаможнік / А. В. Каценка, В. К. Мароз // установа адукацыі «Акад. М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь». – Мінск : Аккад. МУС, 2016. – 105 с.

Денисова, С. С. Английский язык : практикум для адъюнктов и слушателей магистратуры / С. С. Денисова // М-во внутр. дел Респ. Беларусь, учреждение образования «Акад. М-ва внутр. дел Респ. Беларусь. – Минск : Акад. МВД, 2011. – 104 с.

Денисова, С. С. Английский язык. Юридическая лексика / English. Law Professional Vocabulary : учеб. пособие / С. С. Денисова, И. Л. Кашинцева; учреждение образования «Акад. М-ва внутр. дел Респ. Беларусь». – Минск : Акад .МВД, 2014. – 215 с.

Денисова, С. С. Английский язык: практическое пособие / С. С.Денисова, Т. М. Катцова // учреждение образования «Акад. М-ва внутр. дел Респ. Беларусь». – 9-е изд., испр. – Минск : Акад. МВД, 2016. – 131 с.

Молчан, Е. Н. Немецкий язык. Профессиональная лексика для юристов / Немецкий язык. Профессиональная лексика для юристов / Deutsch. Fachlexik fur Juristen : учебное пособие / Е. Н. Молчан // учреждение образования «Акад.    М-ва внутр. дел Респ. Беларусь». – Минск : Акад. МВД, 2015. – 227 с.

Подразделения Академии

Направления деятельности