| БЕЛ | РУС |

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6, 1-ы корпус, каб. 401
Тэлефон: + 375-17-289-23-92

Загадам МУС 9 снежня 1975 года ў Мінскай вышэйшай школе МУС СССР была ўтворана кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін. Развіццё грамадскіх адносін на пачатку 1990-х гадоў выклікала неабходнасць рэарганізацыі кафедры, якая загадам МУС Рэспублікі Беларусь 28 мая 1992 г. была перайменавана ў кафедру грамадзянскага і прыватнага права. Наступным загадам МУС 14 жніўня 1998 года кафедры вернута яе ранейшая назва - кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін.

Змены структуры выкладаных дысцыплін выклікалі адпаведную змену назвы кафедры: загадам МУС 28 мая 2001 году яна была перайменавана ў кафедру грамадзянскага і працоўнага права.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў і навукова-практычных каментароў да іх. Супрацоўнікі кафедры з'яўляюцца аўтарамі і сааўтарамі больш за 300 навуковых прац і прац вучэбна-метадычнай накіраванасці па профілi дзейнасці кафедры, у тым ліку шэрагу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Грамадзянскае права, Працоўнае права, Сямейнае права, Рымскае прыватнае права і інш.). Па ўсіх вучэбных дысцыплінах падрыхтаваны і зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку электронныя вучэбна-метадычныя комплексы. У рамках ад'юнктуры і магістратуры вядуцца навуковыя даследаванні па найбольш актуальных праблемах грамадзянскага, сямейнага і працоўнага права, накіраваныя на ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры актыўна прыцягвае курсантаў да ўдзелу ў навуковай дзейнасці. Кафедра з'яўляецца арганізатарам і ўдзельнікам розных навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў. Па выніках адзначаных мерапрыемстваў курсанты, якія вызначыліся, заахвочваюцца кіраўніцтвам Акадэміі МУС.

Навукова-даследчая дзейнасць

Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры актыўна даследуюцца праблемы ўдасканалення грамадзянскага, сямейнага, грамадзянскага працэсуальнага, працоўнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб дзяржаўнай службе, сацыяльным забеспячэнні ва ўмовах фарміравання сацыяльнай прававой дзяржавы на сучасным этапе развіцця беларускай дзяржавы з улікам спецыфікі прававога статусу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры плённа займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, уносіць важкі ўклад у падрыхтоўку каментарыяў да дзеючых нарматыўных прававых актаў, выдае падручнікі, вучэбна-практычныя і даведачныя дапаможнікі.

Дысцыпліны, якія выкладаюцца
  1. Грамадзянскае права;
  2. Грамадзянскі працэс;
  3. Працоўнае права;
  4. Сямейнае права;
  5. Працоўнае права: сучасныя тэндэнцыі развіцця тэорыі і практыкі яго прымянення ў дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
  6. Сучасныя тэндэнцыі развіцця тэорыі і практыкі прымянення грамадзянскага заканадаўства ў дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
  7. Сучасныя тэндэнцыі развіцця тэорыі і практыкі прымянення сямейнага заканадаўства ў дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Кафедра прымае непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для сістэмы органаў унутраных спраў і іншых арганізацый на факультэтах міліцыі, следча-экспертным, крымінальна-выканаўчым, права, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых кадраў па спецыяльнасцях 1-24 01 02 «Правазнаўства», 1-24 01 03 «Эканамічнае права», 1-99 02 01 «Судовыя крыміналістычныя экспертызы», 1-26 01 02 «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых кадраў выкладаюцца спецкурсы па вучэбных дысцыплінах «Цывільнае заканадаўства ў службовай дзейнасці», «Грамадзянскае і працоўнае заканадаўства ў службовай дзейнасці», «Асновы заканадаўства аб занятасці, сацыяльным забеспячэнні, прадпрымальніцтве, працоўных, сямейных, жыллёвых, маёмасных адносінах як прадмет прававой адукацыі асуджаных» для спецыяльнасцяў 1-93 01 71 «Выхаваўчая праца з асуджанымі» , 1-93 01 72 «Аператыўна-вышуковая дзейнасць», 1-93 01 73 «Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі», 1-93 01 78 «Ідэалагічная праца ў органах унутраных спраў», 1-26 01 77 «Кіраванне органамі ўнутраных спраў».

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне

На кафедры створаны і дзейнічаюць дзве прадметна-метадычныя камісіі (ПМК), праца якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем, якое ўхвалена навукова-метадычнай радай Акадэміі МУС.

У склад ПМК уваходзяць усе выкладчыкі, якія забяспечваюць выкладанне адпаведных вучэбных дысцыплін.

Распрацаваны вучэбна-метадычныя матэрыялы для перападрыхтоўкі супрацоўнікаў ОУС па дысцыплінах «Асновы заканадаўства аб занятасці, сацыяльным забеспячэнні, прадпрымальніцтве, працоўных, сямейных, жыллёвых, маёмасных адносінах, як прадмет прававой адукацыі асуджаных», «Працакарыстанне і ахова працы ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы».

Падрыхтаваны метадычныя распрацоўкі для правядзення круглага стала з супрацоўнікамі, якія праходзяць перападрыхтоўку на факультэце павышэння кваліфікацыі, на тэму «Матэрыяльнае забеспячэнне і сацыяльная абарона супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», а таксама для правядзення практычных заняткаў з супрацоўнікамі кадравых службаў па тэме «Працоўны дагавор».

На кафедры падрыхтаваны і актыўна выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе камп'ютарныя праграмы кантролю, па ўсіх дысцыплінах маюцца розныя тэставыя заданні для кантролю ведаў навучэнцаў, актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці камп'ютэрнай тэхнікі. Выкладчыкі кафедры імкнуцца да ўкаранення ў навучальны працэс інавацыйных тэхналогій у сферы адукацыі.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов