| БЕЛ | РУС |

Гісторыя вучэбна-метадычнага кіравання як падраздзялення буйнога ВНУ, якое забяспечвае арганізацыю навучальнага працэсу і вучэбна-метадычнай работы на ўсіх формах навучання, вядзе свой пачатак са снежня 1975 г., калі быў утвораны вучэбны аддзел Мінскай вышэйшай школы МУС СССР.

Да гэтага часу на існаваўшым да стварэння самастойнага ВНУ факультэце Акадэміі МУС СССР быў назапашаны значны вопыт арганізацыі навучальнага працэсу на завочнай форме навучання, вопыт метадычнага забеспячэння выкладаемых дысцыплін, тут закладваліся традыцыі кантрольна-аналітычнай працы.

Першая пасада выкладчыка-метадыста была прадугледжана яшчэ ў дадатку да загаду МУС СССР аб стварэнні аддзялення факультэта завочнага навучання Вышэйшай школы МУС СССР ад 21 сакавіка 1958 года (адна з трох, якія ўводзяцца ў аддзяленні).

Намеснік начальніка Мінскай вышэйшай школы МУС СССР па вучэбнай рабоце Дзям'ян Аляксандравіч Гаўрыленка стаў адначасова і першым начальнікам вучэбнага аддзела.

Да пачатку першых заняткаў са слухачамі дзённай формы навучання (1 верасня 1976 года) аддзел быў цалкам укамплектаваны. У ім працавалі У.А.Кучынскі (намеснік начальніка аддзела), У.М.Бацiн, В.А.Даўганюк, Л.А.Лукашук, Г.Д.Маiсееў, В.М.Чэрнікаў. З часам склад супрацоўнікаў папоўніўся такімі адказнымі работнікамі, як В.В.Сергіеня, Л.І.Мацянкова, У.М.Васючонак.

З чэрвеня 1988 года па сакавік 1994 года начальнікам вучэбнага аддзела з'яўляўся кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Мікітавіч Сапогiн. Са жніўня 1994 года па студзень 2001 года вучэбны аддзел Акадэміі ўзначальваў палкоўнік міліцыі Павел Дзянісавіч Гарбарук.

Са студзеня 2001 года па лістапад 2002 года вучэбным аддзелам кіраваў кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Віктаравіч Піваварчык. З сакавіка 2003 года па студзень 2006 года начальнікам вучэбнага аддзела з'яўляўся кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі Анатолiй Леанідавіч Савянок. Cа студзеня 2006 года вучэбна-метадычны аддзел ўзначальвала кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Рыбаключава Вольга Зайнiеўна.

Са жніўня 2016 г. загадам Міністэрства ўнутраных спраў вучэбна-метадычны аддзел быў ператвораны ў вучэбна-метадычнае ўпраўленне.

Вучэбна-метадычнае ўпраўленне з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Акадэміі МУС, якое арганізуе і каардынуе навукова-метадычную працу і вучэбную дзейнасць у Акадэміі МУС.

Асноўнымі задачамі вучэбна-метадычнага ўпраўлення з'яўляюцца:

  • маніторынг якасці адукацыйнага працэсу;
  • планаванне і арганізацыя адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі;
  • каардынацыя адукацыйнага працэсу згодна раскладу (графіку);
  • каардынацыя работы па ўзаемадзеянні з заказчыкамі кадраў;
  • арганізацыя працы вучэбна-метадычнага аб'яднання ў галіне праваахоўнай дзейнасці (далей – ВМА);
  • каардынацыя навукова-метадычнай работы ў Акадэміі МУС;
  • рэалізацыя мэтаў Палітыкі ў галіне якасці адукацыі ў межах сваіх паўнамоцтваў;
  • эфектыўнае прымяненне дакументаў СМЯ Акадэміі МУС.

У склад вучэбна-метадычнага ўпраўлення ўваходзяць аддзел кантролю якасці адукацыйнага працэсу, аддзел планавання адукацыйнага працэсу і аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.


Аддзел кантролю якасці адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з асноўнымі задачамі выконвае наступныя функцыі:

  • каардынуе дзейнасць факультэтаў і кафедраў па рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі;
  • забяспечвае арганізацыю работы па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйных праграм у частцы падрыхтоўкі вучэбна-плануючай і вучэбна-праграмнай дакументацыі па ўсіх спецыяльнасцях (спецыялізацыях), кантроль за яе выкананнем;
  • каардынуе працу па адкрыцці падрыхтоўкі па новых спецыяльнасцях (спецыялізацыях) навучання, фармуе прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь «Спецыяльнасці і кваліфікацыі»;
  • каардынуе працу па ўзаемадзеянні з заказчыкамі кадраў у частцы распрацоўкі кваліфікацыйных характарыстык, вучэбна-плануючай і вучэбна-праграмнай дакументацыі;
  • ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па ліцэнзаваннi і акрэдытацыі адукацыйных праграм; аналітычную і статыстычную апрацоўку дадзеных па ліцэнзійных нарматывах, акрэдытацыйных паказчыках і паказчыках самаабследавання установы вышэйшай адукацыі;
  • ажыццяўляе кантроль за своечасовай актуалізацыяй навучальных праграм Акадэміі МУС па вучэбных дысцыплінах, фармуе электронную базу навучальных праграм;
  • ажыццяўляе маніторынг якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на кафедрах Акадэміі МУС у частцы вучэбнай дзейнасці і навукова-метадычнай работы;
  • ажыццяўляе арганізацыю распрацоўкі і ўкаранення навукова-абгрунтаваных крытэрыяў ацэнкі якасці адукацыйнага працэсу і падрыхтоўкі спецыялістаў;
  • забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне распрацоўкі і ўкаранення сістэмы менеджменту якасці ў Акадэміі МУС, распрацоўку дакументацыі сістэмы менеджменту якасці;
  • ажыццяўляе сістэму мерапрыемстваў па ўнутраным аўдыту, маніторынгу якасці і забеспячэнню магчымасці кваліфікаванага выкарыстання іх вынікаў для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.


Аддзел планавання адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з асноўнымі задачамі выконвае наступныя функцыі:

  • забяспечвае складанне графікаў адукацыйнага працэсу для ўсіх формаў атрымання адукацыі ў Акадэміі МУС, складанне ўсіх відаў раскладаў вучэбных заняткаў;
  • каардынуе ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці факультэтамі і кафедрамі Акадэміі МУС згодна з графікамі адукацыйнага працэсу і раскладам вучэбных заняткаў;
  • забяспечвае арганізацыю і кантроль вядзення асноўнай ўліковай дакументацыі, неабходнай для арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультэтах;
  • каардынуе працу па ўзаемадзеянні з заказчыкамі кадраў у частцы рэалізацыі адукацыйных праграм;
  • ўносіць прапановы па аб'ёме педагагічнай дзейнасці для педагагічных работнікаў кафедраў Акадэміі МУС на бягучы навучальны год, фарміраваннi штатнага раскладу Акадэміі МУС, забяспечвае разлік (сумесна з кафедрамі) і зацвярджэнне аб'ёмаў вучэбнай працы па кафедрам і ў цэлым па Акадэміі МУС;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў загадаў аб павышэнні курсантам Акадэміі МУС службовых акладаў па выніках экзаменацыйных сесій;
  • ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй бягучай і выніковай атэстацыі навучэнцаў, у тым ліку ў частцы распрацоўкі тэматыкі дыпломных работ і магістарскіх дысертацый па найбольш актуальных напрамках службовай дзейнасці;
  • каардынуе правядзенне выніковай атэстацыі навучэнцаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі I і II ступені (у тым ліку - на платнай аснове), дадатковай адукацыі дарослых;
  • абагульняе вынікі бягучай і выніковай атэстацыі, аналізуе матэрыялы па іх выніках, распрацоўвае і ўносіць прапановы па выніках гэтага аналізу аб удасканаленні адукацыйнага працэсу ў Акадэміі МУС;
  • забяспечвае ўлік і планаванне аўдыторнага фонду для правядзення вучэбных заняткаў;
  • каардынуе працу факультэтаў і кафедраў па арганізацыі і правядзенні навучальных і вытворчых практык навучэнцаў, стварэннi і функцыянаваннi філіялаў кафедраў, вучэбных палігонаў;
  • забяспечвае вядзенне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па формах, устаноўленых актамі заканадаўства;
  • каардынуе афармленне дакументаў аб адукацыі і аб навучанні, а таксама іх дублікатаў ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • ажыццяўляе вядзенне лакальных банкаў дыпломаў аб адукацыі, адораных курсантаў у адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі;
  • фармуе матэрыялы на курсантаў, рэкамендаваных для атрымання стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Аддзел метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з асноўнымі задачамі выконвае наступныя функцыі:

  • каардынуе ажыццяўленне навукова-метадычнай работы факультэтамі і кафедрамі Акадэміі МУС;
  • каардынуе дзейнасць ВМА;
  • каардынуе дзейнасць кафедраў па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйных праграм у частцы падрыхтоўкі вучэбных выданняў, вучэбна-метадычнай дакументацыі;
  • забяспечвае правядзенне экспертызы вучэбна-метадычнай дакументацыі, якая распрацоўваецца кафедрамі Акадэміі МУС;
  • каардынуе працу навукова-метадычнай рады Акадэміі МУС;
  • каардынуе дзейнасць кафедраў па правядзенні навуковых даследаванняў па педагогіцы вышэйшай школы, укараненнi іх вынікаў у адукацыйны працэс;
  • каардынуе дзейнасць кафедраў па правядзенні педагагічных эксперыментаў, па ўкараненні ў адукацыйны працэс інавацыйных методык выкладання;
  • забяспечвае выяўленне, вывучэнне і прапагандаванне перадавога педагагічнага вопыту ў Акадэміі МУС;
  • аналізуе стан і вынікі педагагічнага кантролю ў Акадэміі МУС, распрацоўку мерапрыемстваў па яго ўдасканаленні;
  • забяспечвае арганізацыю работы па павышэннi педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу;
  • забяспечвае арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў навукова-метадычнага характару;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку да апублікавання метадычных зборнікаў па пытаннях педагогікі, методыкі выкладання і навуковай арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов