| БЕЛ | РУС |

I ступень вышэйшай адукацыі

Падрыхтоўка спецыялістаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту

Спецыяльнасць «Правазнаўства»: спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць» (факультэты міліцыі, завочнага навучання), спецыялізацыя «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць» (факультэты міліцыі, следча-экспертны факультэт, завочнага навучання), спецыялізацыя «Крымінальна-выканаўчая дзейнасць» (крымінальна-выканаўчы факультэт), спецыялізацыя «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць» (следча-экспертны факультэт).

Спецыяльнасць «Эканамічнае права»: спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць» (факультэт міліцыі).

Спецыяльнасць «Судовая экспертыза» (следча-экспертны факультэт).

Спецыяльнасць «Судовая крыміналістычная экспертыза» (следча-экспертны факультэт).

Спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і права» (факультэт завочнага навучання).

Падрыхтоўка спецыялістаў на платнай аснове

Спецыяльнасць «Правазнаўства»: спецыялізацыя «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць» (факультэт права), спецыялізацыя «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць» (факультэт права).

Па заканчэнні вучобы асобам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дыплом устаноўленага ўзору; па спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Дзяржаўнае кіраванне і права» прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст», па спецыяльнасці «Эканамічнае права» – «Юрыст з веданнем эканомікі», па спецыяльнасцях «Судовая экспертыза», – «Юрыст. Эксперт-крыміналіст», «Судовая крыміналістычная экспертыза» – «Судовы эксперт-крыміналіст. Юрыст». На факультэтах міліцыі, следча-экспертным прысвойваецца спецыяльнае званне «лейтэнант міліцыі», на крымінальна-выканаўчым – спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы».

II ступень вышэйшай адукацыі

Падрыхтоўка спецыялістаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту

Спецыяльнасці: «Юрыспрудэнцыя», «Кіраванне органамі ўнутраных спраў», «Упраўленне кадрамі і ідэалагічнай працай у органах унутраных спраў», «Дзяржаўнае кіраванне органамі ўнутраных спраў» (факультэт завочнага навучання).

Звесткi аб дзяржаўнай акрэдытацыі і ліцэнзіі на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці

Загадам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 3-i установе адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» выдадзены сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі № 0008108 на адпаведнасць заяўленаму вiду профільны універсітэт (акадэмія).

Сертыфікат выдадзены ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 12 студзеня 2017 г. № 8 і сапраўдны з 12 студзеня 2017 года да 12 студзеня 2022 года.

Загадам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 3-i установе адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» выдадзены сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі № 0000637 па спецыяльнасцях:

вышэйшая адукацыя I ступенi:

1-24 01 02 «Правазнаўства»,
1-24 01 03 «Эканамічнае права»,
1-93 01 02 «Судовая экспертыза».

вышэйшая адукацыя II ступенi:

1-24 80 01 «Юрыспрудэнцыя»;
1-93 81 01 «Кіраванне органамі ўнутраных спраў»;
1-93 81 02 «Упраўленне кадрамi i iдэалагiчнай працай у органах унутраных спраў»;
1-93 81 03 «Дзяржаўнае кiраванне органамi унутраных спраў».

перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:

1-26 01 77 «Кіраванне органамі ўнутраных спраў»;
1-93 01 71 «Выхаваўчая праца з асуджанымі»;
1-93 01 72 «Аператыўна-вышуковая дзейнасць (крымінальны вышук)»;
1-93 01 73 «Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі»;
1-93 01 74 «Псіхолага-тэхнічнае забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці»;
1-93 01 76 «Аператыўна-вышуковая дзейнасць (барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі)»;
1-93 01 78 «Ідэалагічная праца ў органах унутраных спраў».

Сертыфікат выдадзены ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 12 студзеня 2017 г. № 8 і сапраўдны з 12 студзеня 2017 года да 12 студзеня 2022 года.

Установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» атрымала спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці № 02100/157 па наступных напрамках:

1. Подготовка кадраў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях:

1.1. I ступені вышэйшай адукацыі:

1-24 01 02 «правазнаўства»,
1-24 01 03 «Эканамічнае права»,
1-26 01 02 «Дзяржаўнае кіраванне і права»,
1-93 01 02 «Судовая экспертыза»,
1-99 02 01 «Судовыя крыміналістычны экспертызы»;

1.2. II ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры):

1-24 80 01 «Юрыспрудэнцыя»,
1-93 81 01 «Кіраванне органамі ўнутраных спраў»,
1-93 81 02 «Упраўленне кадрамі і ідэалагічнай працай у органах унутраных спраў»,
1-93 81 03 "Дзяржаўнае кіраванне органамі ўнутраных спраў».
Лімітавая колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 3165 чалавек, у завочнай форме – 4000 чалавек.

2. Перападрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях:

1-26 01 77 «Кіраванне органамі ўнутраных спраў»,
1-93 01 71 «Выхаваўчая праца з асуджанымі»,
1-93 01 72 «Аператыўна-вышуковая дзейнасць (крымінальны вышук)»,
1-93 01 73 «Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі»,
1-93 01 74 «Псіхолага-тэхнічнае забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці»,
1-93 01 75 «Практычная псіхалогія ў сферы праваахоўнай дзейнасці»,
1-93 01 76 «Аператыўна-вышуковая дзейнасць (барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі)»,
1-93 01 77 «Аператыўна-вышуковая дзейнасць (крымінальна-выканаўчая сістэма)»,
1-93 01 78 «Ідэалагічная праца ў органах унутраных спраў».
Лімітавая колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 60 чалавек, у завочнай форме – 1000 чалавек.

3. Павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілі адукацыі, напрамках адукацыі:

профіль адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», напрамкі адукацыі «Камунікацыі», «Права»,«Эканоміка»,«Кіраванне»,«Эканоміка і арганізацыя вытворчасці». Лімітавая колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 250 чалавек, у завочнай форме – 1000 чалавек.

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов