| БЕЛ | РУС |

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6, к.1, каб. 223
Тэлефон: + 375 17 289 23 80

Група кадраў (пазней аддзел кадраў) была ўтворана ў сакавіку 1958 года адначасова са стварэннем Мінскага аддзялення факультэта завочнага навучання Вышэйшай школы МУС СССР. За час існавання кадравай службы ў ёй працавалі высокапрафесійныя і граматныя спецыялісты. Першым начальнікам быў удзельнік Вялікай Айчынай вайны І.П. Курмін. Са студзеня 2014 года аддзелам кадраў кіруе падпалкоўнік міліцыі П.П. Новікаў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела:
  • Падбор, вывучэнне і расстаноўка кадраў;
  • Кадравае забеспячэнне праходжання службы пастаянным і пераменным складам Акадэміі;
  • Прафесійная падрыхтоўка супрацоўнікаў;
  • Работа з рэзервам кадраў для вылучэння.
Аддзел кадраў з’яўляецца структурным падраздзяленнем Акадэміі МУС і ўключае:
  • аддзяленне камплектавання пастаяннага складу;
  • аддзяленне камплектавання пераменнага складу;
  • аддзяленне праходжання службы.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов