| БЕЛ | РУС |

Дысцыпліны
  • Прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка;
  • Арганізацыя прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • Фізічная падрыхтоўка (для слухачоў першапачатковай падрыхтоўкі).
Дзейнасць кафедры

Кафедра ажыццяўляе вучэбную, метадычную, навукова-даследчую, фізкультурна-аздараўленчую, спартыўную, прапагандысцка-ідэалагічную і выхаваўчую працу.

Дзейнасць кафедры накіравана на фарміраванне і ўдасканаленне ў курсантаў і супрацоўнікаў неабходных прафесійна-прыкладных і рухальных уменняў і навыкаў, а таксама тэарэтычных ведаў у галіне фізічнай культуры і спорту, укараненне здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя сродкамі фізічнай культуры і спорту, выхаванне высокага ўзроўню фізічнай культуры і маральных якасцяў, правядзенне арганізацыйнай і практычнай працы ў справе ўмацавання здароўя, ўключэння курсантаў і супрацоўнікаў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам.

У мэтах павышэння эфектыўнасці навучання курсантаў і павышэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, у распараджэнні прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры маюцца лекцыі, практычныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і відэаматэрыялы якія выкладаюцца па дысцыплінах, распрацаваны і ўкараняецца ў практыку электронны вучэбна-метадычны комплекс.

Наладжана актыўнае ўзаемадзеянне з практычнымі і спецыяльнымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў і іншых сілавых ведамстваў.

Кожны навучальны год сіламі супрацоўнікаў кафедры праводзіцца круглагадовая спартакіяда Акадэміі па 8 відах спорту, у якой прымаюць удзел зборныя каманды курсаў. Лепшыя спартсмены ўключаюцца ў склад зборных каманд Акадэміі і абараняюць гонар навучальнай установы на чэмпіянатах Міністэрства ўнутраных спраў, спаборніцтвах БФСТ «Дынама», Універсіядзе і іншых спаборніцтвах самага рознага ўзроўню.

Зборныя каманды Акадэміі МУС штогод выступаюць у больш чым 10 спаборніцтвах, арганізаваных у рамках круглагадовых спартакіяд розных ведамстваў.

Вынікам напружанай трэнерскай працы і эфектыўнасцю выступаў на спаборніцтвах служыць тое, што штогод у Акадэміі рыхтуецца 5-6 майстроў і кандыдатаў у майстры спорту.

Курсанты і супрацоўнікі вну не раз ўключаліся ў склад нацыянальных зборных каманд Беларусі і абаранялі спартыўны гонар краіны на чэмпіянатах свету, Еўропы і іншых буйных міжнародных спаборніцтвах. А некаторыя з спартсменаў – выпускнікоў акадэміі знайшлі сваё месца ў элітных спецыяльных падраздзяленнях сілавых ведамстваў Беларусі.

У Акадэміі функцыянуюць паказальныя групы па рукапашным баі, члены якіх прымаюць удзел у мерапрыемствах самага рознага ўзроўню. Штогод праводзяцца дзясяткі выступленняў падчас візітаў замежных дэлегацыяў, дзён адкрытых дзвярэй Акадэміі МУС, а таксама на святах, іншых навучальных устаноў і на мерапрыемствах горада.

Гісторыя кафедры

Кафедра з'яўляецца вучэбна-навуковым структурным падраздзяленнем Акадэміі МУС і вядзе сваю гісторыю з 1975 года, калі ў Мінскай вышэйшай школе міліцыі была заснавана кафедра ваенна-службовай і фізічнай падрыхтоўкі. У 1979 годзе гэтая кафедра падзялілася на два самастойных (адна з іх называлася кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі). З цягам часу найменне змянялася. Так, у лютым 2000 года гэта была кафедра прафесійна-прыкладной падрыхтоўкі, а з 2001 года і па цяперашні час – кафедра прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі.

У розныя гады кафедру ўзначальвалі:

  • 1976-1979 гг. – палкоўнік унутранай службы А.М. Бярозкін;
  • 1979-1987 гг. – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, палкоўнік міліцыі Г.П. Каваленка;
  • 1987-1989 гг. – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, майстар спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 года, прызёр Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Токіо (Японія), падпалкоўнік міліцыі Ю.Г. Смалякоў;
  • 1989-2006 гг. – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, майстар спорту СССР, палкоўнік міліцыі Г. В. Антонаў.

Значны ўклад у станаўленне і развіццё падраздзяленні ўнеслі:

  • майстар спорту СССР, чэмпіён СССР і неаднаразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў кандыдат педагагічных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Г.В. Антонаў;
  • майстар спорту міжнароднага класа падпалкоўнік міліцыі В.В. Харанека (у перыяд з 2000 па 2001 год уваходзіў у дзесятку лепшых спартсменаў Беларусі);
  • майстар спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 года ў Мехіка (Мексіка), прызёр Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Токіа (Японія), падпалкоўнік міліцыі Ю.Г. Смалякоў;
  • майстар спорту міжнароднага класа кандыдат педагагічных навук, заслужаны трэнер СССР, майстар спорту СССР падпалкоўнік міліцыі Г.В. Нікалаёнак;
  • заслужаны майстар спорту СССР, пераможца гульняў «Дружба-84», чэмпіён Еўропы 1982, 1984 гадоў, уладальнік Кубка свету 1982 года, суддзя міжнароднай катэгорыі экстра-класа, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі ў запасе А.Ю. Новік;
  • заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету па сучасным пяцібор'і В.А. Бялоў, неаднаразовы чэмпіён МУС па стральбе з табельнай зброі палкоўнік міліцыі С. Г. Савіцкі (занесены ў Кнігу пашаны Акадэміі МУС);
  • заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Н.І. Мяцельскі;
  • майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, двухразовы чэмпіён свету па барацьбе самба Е. Н. Долинин (занесены ў Кнігу пашаны Акадэміі МУС);
  • суддзя нацыянальнай катэгорыі, неаднаразовы чэмпіён Беларусі па футболе А.А. Чэрнік;
  • майстар спорту, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі В.П. Лашкін;
  • майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь С.П. Страх (занесены ў Кнігу пашаны Акадэміі МУС);
  • удзельнік Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія) А.В. Макарэвіч;
  • удзельнік Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце (ЗША) А.А. Смірноў;
  • бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2002 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2008 года А.В. Марудаў.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности