| БЕЛ | РУС |


Начальнік кафедры

ПЕКАРСКI Фёдар Віктаравіч

кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
палкоўнік міліцыі

 

Адрас: 220005, г. Мiнск, пр-т Машэрава, 6, 1 корпус, каб. 433
Тэлефон: +375-17-289-23-95

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript


Кафедра створана ў 1992 годзе для забеспячэння навучальнага працэсу па курсах агульнай і прафесійнай псіхалогіі і педагогікі, аператыўнай псіхалогіі, культуралогіі, прафесійнай этыкі і эстэтыкі.

Узначальвалі кафедру: з мая 1992 па ліпень 1993 і з верасня 2008 па май 2015 года - доктар псіхалагічных навук, прафесар, палкоўнік унутранай службы А.М. Пастушэня; з ліпеня 1993 па чэрвень 2001 і са студзеня 2006 па жнівень 2008 года - кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі У.В. Міцкевіч;  з ліпеня 2001 па снежань 2005 года - палкоўнік міліцыі П.Д. Гарбарук. З чэрвеня 2015 года начальнікам кафедры з'яўляецца кандыдат філасофскіх навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Ф.В. Пекарскі.

У розныя перыяды існавання кафедры (а таксама ў складзе кафедры юрыдычнай псіхалогіі факультэта права Акадэміі МУС (2004-2007 гады, загадчык па сумяшчальніцтве У.В.Міцкевіч)) значны навукова-педагагічны ўклад  у станаўленне яе іміджу ўнеслі дактары навук, прафесары В.П.Вішнеўская, А.І.Ляўко, Т.У.Казак, П.Р.Мартысюк, кандыдаты навук, дацэнты І.А.Кібак, Г.Г.Рамановіч, С.В.Масленчанка, І.А.Андарала, П.В.Гаронін, І.Я.Мятліцкі, А.І.Габа, О.І.Адамюк, М.Ю.Узгорак, а таксама П.Д.Гарбарук, М.М.Сачышын, С.А.Бараноўскі, Д.А.Галаўкоў, Ю.Г. Ганчар, С.М.Бондар, П.І.Супрунчык, П.І.Буднікаў, Д.В.Саковіч, І.Г.Мусонаў, Г.А.Буцаева, Е.А.Багамазова, Т.М.Марцынкевіч, Г.І.Гасюкевіч.

У выкладанні кафедральных дысцыплін выкарыстоўваюцца перадавыя формы і метады, вядзецца пошук і ўкараненне нетрадыцыйных падыходаў у арганізацыі працэсу навучання.

Спiс навучальных дысцыплін на 2016/17 навучальны год

I ступень вышэйшай адукацыі:

  • Інтэграваны модуль «Філасофія» (вучэбная дысцыпліна "Асновы псіхалогіі і педагогікі»);
  • Выпраўленчая педагогіка і выхаваўчы працэс у выпраўленчых установах;
  • Выпраўленчая псіхалогія;
  • Культура і этыка кіраўніка;
  • Пачатковая прафесійная падрыхтоўка;
  • Аператыўна-вышуковая псіхалогія;
  • Прафесійны этыкет і маўленчая культура;
  • Псіхалагічная падрыхтоўка супрацоўнікаў выпраўленчых устаноў да службовай дзейнасці;
  • Псіхалогія ў дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі;
  • Псіхалогія следчай дзейнасці;
  • Юрыдычная псіхалогія.

II ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):

  • Канфлікталогія у дзейнасці органаў унутраных спраў;
  • Педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы;
  • Псіхатэхналогіi іміджу кіраўніка і супрацоўніка органаў унутраных спраў;
  • Псіхалогія кіравання;
  • Тэхналогіі эфектыўных камунікацый;
  • Практыка (спецыяльнасць "Юрыспрудэнцыя").

Перападрыхтоўка:

  • Выпраўленчая педагогіка і выхаваўчы працэс у выпраўленчых установах;
  • Выпраўленчая псіхалогія;
  • Выпраўленчая псіхалогія і педагогіка;
  • Крымінальная псіхалогія;
  • Крымінальная псіхалогія і партретiраванне злачынцаў;
  • Культура і этыка кіраўніка;
  • Карпаратыўная культура і імідж;
  • Канфлікталогія ў праваахоўнай і кіраўніцкай дзейнасці;
  • Канфлікталогія ў крымінальна-выканаўчай дзейнасці;
  • Дзелавая камунікацыя кіраўніка;
  • Метадалогія псіхалагічнага даследавання;
  • Агульная псіхалогія;
  • Агульная псіхалогія і асновы псіхадыягностыкі;
  • Аператыўна-вышуковая псіхалогія;
  • Асновы этычных ведаў і методыка маральнай асветы асуджаных;
  • Педагогіка і арганізацыя выхаваўчай працы з асабовым складам;
  • Педагогіка папраўчай і прафілактычнай работы;
  • Педагогіка і арганізацыя выхаваўчай працы ў органах унутраных спраў;
  • Прыкладная статыстыка для псіхолагаў;
  • Процідзеянне экстрэмізму, тэрарызму, цяжкім рэзанансным злачынствам;
  • Прафесійная псіхалогія;
  • Псіхалогія дзейнасці ў экстрэмальных умовах;
  • Псіхалогія кіравання ў крымінальна-выканаўчай дзейнасці;
  • Псіхалогія кіравання;
  • Псіхалогія верыфікацыі паказанняў і прафайлінг;
  • Псіхалогія ўплыву ў праваахоўнай дзейнасці;
  • Псіхалогія асобы;
  • Псіхалогія іміджу і інфармацыйнага суправаджэння праваахоўных органаў;
  • Псіхалогія кіравання ў органах унутраных спраў;
  • Псіхалогія кіравання і развіцця прафесійнага патэнцыялу службовага калектыву;
  • Псіхадыягностыка ў сферы праваахоўнай дзейнасці;
  • Псіхафізіялагічныя даследаванні з выкарыстаннем паліграфных прылад;
  • Прамоўніцкае майстэрства;
  • Службовая культура і этыка;
  • Сацыяльная псіхалогія;
  • Стажыроўка (спецыяльнасць «Выхаваўчая праца з асуджанымі»);
  • Стажыроўка (спецыяльнасць «Псіхолага-тэхнічнае забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці»);
  • Стажыроўка (спецыяльнасць "Практычная псіхалогія ў сферы праваахоўнай дзейнасці»).

Кафедра з'яўляецца адказнай за спецыяльнасці перападрыхтоўкі: 1-93 01 71 "Выхаваўчая праца з асуджанымі", 1-93 01 74 "Псіхолага-тэхнічнае забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці" і 1-93 01 75 "Практычная псіхалогія ў сферы праваахоўнай дзейнасці".

Навукова-даследчая праца кафедры ажыццяўляецца па актуальных кірунках, звязанных з дзейнасцю органаў унутраных спраў, і рэалізуецца сіламі прафесарска-выкладчыцкага складу, замацаванымі ад'юнктамі і магістрантамі, слухачамі вочнай і завочнай формаў навучання.

Кафедра валодае неабходным навучальна-метадычным і навуковым патэнцыялам для далейшага падвышэння эфектыўнасці працы па ўсіх кірунках дзейнасці.

Кафедра з'яўляецца арганізатарам серыі рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый "Нетрадыцыйныя метады, спосабы расчынення і расследаванні злачынстваў", "Актуальныя праблемы крызіснай псіхалогіі ў дзейнасці супрацоўнікаў сілавых структур", "Псіхолага-педагагічныя і этычныя аспекты фармавання асобы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў", "Актуальныя псіхалагічныя праблемы ў дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў", "Псіхалагічныя аспекты ўдасканалення праваахоўнай дзейнасці", «Актуальныя праблемы псіхалагічнага забеспячэння праваахоўнай дзейнасці” (лістапад 2016 гады), а таксама міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў "Цыцэроній".


Публiкацыi кафедры

Супрацоўнікамі кафедры падрыхтаваны і апублікаваны манаграфіі:

  • "Криминогенная сущность личности преступника"(А.Н. Пастушеня);
  • "Психология кризисов социальной идентичности личности" (А.А. Урбанович);
  • "Патриотизм как высшая ценность духовной культуры личности" (М.Ю. Узгорок);

навучальныя і навучальна-метадычныя выданні:

  • "Прикладная юридическая психология" (под общей ред. проф. А.М. Столяренко, в соавторстве А.Н.Пастушеня);
  • "Юридическая психология" (в соавторстве А.Н.Пастушеня, А.А. Урбанович);
  • "Основы юридической психологии" (А.А. Урбанович)
  • "Исправительная психология"(А.Н. Пастушеня);
  • "Исправительная педагогика" (В.Г.Стуканов)
  • "Риторика" (В.Л. Голубев);
  • "Юридическая психология: практикум" (в соавторстве В.В. Мицкевич, Ю.А. Фамин);
  • "Словарь основных терминов, понятий и определений юридической психологии "  (В.В. Мицкевич);
  • "Психологическая сущность оперативного контакта сотрудников силовых структур"                            (В.В. Міцкевіч);
  • "Основы психологии и педагогики: практикум" (Ю.А. Фамин);
  • "Эстетика" (М.Ю. Узгорак);
  • "Психологическое сопровождение подготовки специалистов в учебных заведениях МВД Республики Беларусь"(И.А.Кибак);
  • "Введение в исправительную психологию"(Ю.Г.Гончар);
  • "Формирование правосознания и предупреждение противоправного поведения несовершеннолетних" (О.Э. Схопчик);
  • "Исправительная психокоррекция личности преступника (на примере осужденных к лишению свободы за корыстные преступления" (В.Г. Стуканов);
  • "Психолого-педагогическое информационное воздействие в формировании правосознания личности"(В.Г.Стуканаў);
  • "Педагогика и психология высшей школы" (И.А.Андарала);

электронныя вучэбна-метадычныя комплексы:

  • Исправительная психология;
  • Конфликтология в деятельности ОВД;
  • Оперативно-розыскная психология;
  • Основы психологии и педагогики;
  • Профессиональный этикет и речевая культура;
  • Психология в деятельности сотрудников милиции общественной безопасности;
  • Психологическая подготовка сотрудников исправительных учреждений к служебной деятельности;
  • Психология следственной деятельности;
  • Риторика;
  • Юридическая психология.

Калектыў кафедры

Пекарскі Фёдар Віктаравіч, начальнік кафедры, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Кола навуковых інтарэсаў: псіхалогія службовай дзейнасці, аператыўна-вышуковая псіхалогія, псіхалогія працы, методыка і метадалогія навуковых даследаванняў, выхаваўчая праца.

Нікалаенка Уладзімір Анатолевіч, намеснік начальніка кафедры. Кола навуковых інтарэсаў: психофизиологические абследаванні пасродкам паліграфа, аператыўна-вышуковая псіхалогія.

Пастушэня Аляксандр Мікалаевіч, прафесар кафедры, доктар псіхалагічных навук, прафесар. Кола навуковых інтарэсаў: юрыдычная псіхалогія (крымінальная псіхалогія, выпраўленчая псіхалогія), псіхалогія кіравання.

Голубеў Васіль Леанідавіч, прафесар кафедры, кандыдат філасофскіх навук, прафесар. Кола навуковых інтарэсаў: прафесійны этыкет і маўленчая культура, рыторыка, псіхалогія кіравання.

Урбановіч Аляксей Аркадзевіч, прафесар кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Кола навуковых інтарэсаў: псіхалогія кіравання, псіхалогія працы, юрыдычная псіхалогія, псіхалогія развіцця, экстрэмальная псіхалогія, псіхатэхналогіі іміджу.

Стуканаў Віталь Рыгоравіч, прафесар кафедры, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Кола навуковых інтарэсаў: юрыдычная псіхалогія, выпраўленчая педагогіка і выхаваўчы працэс у выпраўленчых установах.

Міцкевіч Уладзімір Валянцінавіч, дацэнт кафедры, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Кола навуковых інтарэсаў: псіхалогія следчай дзейнасці, юрыдычная псіхалогія, аператыўна-вышуковая псіхалогія.

Фамін Юры Аляксеевіч, дацэнт кафедры, дацэнт. Кола навуковых інтарэсаў: агульная псіхалогія і псіхадыягностыка, сацыяльна-псіхалагічныя трэнінгі, псіхалогія натоўпу, юрыдычная псіхалогія, канфлікталогія.

Схопчык Вольга Эдуардаўна, дацэнт кафедры, кандыдат псіхалагічных навук. Кола навуковых інтарэсаў: юрыдычная псіхалогія, прафесійны этыкет і маўленчая культура, сацыяльная псіхалогія.

Буракоў Сяргей Леанідавіч, выкладчык кафедры. Кола навуковых інтарэсаў: крымінальная і выпраўленчая псіхалогія, аператыўна-вышуковая псіхалогія.

Дубавіцкая Таццяна Генадзеўна, загадчыца вучэбна-метадычным кабінетам.

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов