| БЕЛ | РУС |


Начальнік аддзела

Хмарук Юрый Дзмітрыевіч
падпалкоўнiк міліцыі

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6, каб. 207
Тэлефон: +375-17-289-21-23


Асноўны напрамак дзейнасці – псіхалагічнае суправаджэнне курсантаў факультэтаў на працягу ўсяго перыяду навучання.

Функцыі аддзела:

  • Псіхалагічнае суправаджэнне вучэбных груп, выпрацоўка рэкамендацый па аптымізацыі сацыяльна-псіхалагічнага клімату, псіхолага-кіраўніцкае кансультаванне курсавых афіцэраў;
  • Псіхалагічная дапамога курсантам у адаптацыі да вучэбнай і службовай дзейнасці;
  • Індывідуальна-псіхалагічнае кансультаванне пастаяннага і пераменнага складу, дапамога ў вырашэнні асабістых, сямейных праблем і канфліктаў.

Задачы аддзела:

  • Аказанне кваліфікаванай псіхалагічнай дапамогі курсантам у вырашэнні асабістых праблем і праблем у сферы міжасобасных узаемаадносін;
  • Псіхалагічнае суправаджэнне курсантаў 1-га курса па аказанню дапамогі ў адаптацыі да ўмоў навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі;
  • Ацэнка сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў вучэбных групах факультэтаў;
  • Правядзенне заняткаў па павышэнню згуртаванасці ў вучэбных групах, трэнінгаў асобаснага росту і па развіццю камунікатыўных навыкаў, а таксама па вырашэнню канфліктных сітуацый;
  • Правядзенне сацыяметрычных даследаванняў у вучэбных групах факультэтаў для вывучэння іх нефармальнай структуры, адносін падначаленых да малодшых камандзіраў, выяўленне нефармальных лідэраў як магчымых кандыдатаў для прызначэння на пасады малодшых камандзіраў;
  • Распрацоўка практычных рэкамендацый для курсавых афіцэраў па згуртаванню вучэбных груп і правядзенню індывідуальна-выхаваўчай работы;
  • Вызначэнне ступені службовага аўтарытэту, стылю і метадаў кіравання курсавых афіцэраў факультэтаў;
  • Паглыбленае вывучэнне індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў курсантаў і індывідуальная работа з імі.

Кірункі дзейнасці псіхолагаў Акадэміі МУС:

  • Псіхалагічная асвета;
  • Псіхалагічная прафілактыка;
  • Псіхалагічнае кансультаванне (па запытах);
  • Псіхалагічная карэкцыя (па запытах);
  • Псіхалагічная дыягностыка.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов