| БЕЛ | РУС |


Загадчыца цэнтральнай бібліятэкі

Швед Жанна Баніфацеўна

Адрас: 220005 г. Мінск пр-т-Машэрава, 6, галоўны корпус, каб. 438
Тэлефон: +375-17-289-21-58


Цэнтральная бібліятэка Акадэміі МУС з’яўляецца неад’емнай часткай вну і забяспечвае бібліятэчна-інфармацыйную падтрымку вучэбнай, адукацыйнай, выхаваўчай і навуковай дзейнасці ўстановы. На развіццё бібліятэкі ў сучасны перыяд уплывае працэс рэфарміравання сістэмы адукацыі, увядзенне новых адукацыйных і бібліятэчных стандартаў сістэмы менеджменту якасці.

Фонд прадстаўлены навуковай, вучэбнай, вучэбна-метадычнай, мастацкай літаратурай, замежнымі і перыядычнымі выданнямі. Расце колькасць электронных інфармацыйных рэсурсаў. Электронная бібліятэка Акадэміі МУС уключае больш за 1000 лічбавых копій дакументаў і арыентавана на супрацоўнікаў, курсантаў і слухачоў вну.

Структура бібліятэкі

Аддзел абслугоўвання:

  • абанемент;
  • чытальная зала;
  • чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў.

Напрамкі дзейнасці:

  • забеспячэнне інфармацыйных патрабаванняў;
  • арганізацыя фонду аддзела, яго рацыянальнае размяшчэнне, улік, захаванне, расстаноўка;
  • забеспячэнне захавання фонду аддзела;
  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з кафедрамі акадэміі па пытаннях фарміравання фонду і яго папулярызацыі;
  • кансультацыйная дапамога чытачам у рабоце з дакументамі і даведачным апаратам;
  • папулярызацыя бібіліятэчнага фонду шляхам арганізацыі кніжных выстаў.

Сектар даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы.напрамкі дзейнасці:

  • даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў;
  • інфармацыйнае абслугоўванне карытсальнікаў;;
  • арганізацыя, увядзенне і рэдагаванне базы дадзеных «Артыкулы»;
  • фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

Сектар камплектавання і апрацоўкі літаратуры. Напрамкі дзейнасці:

  • камплектаванне фонду бібліятэкі;
  • прыём і рэгістрацыя дакументаў;
  • выключэнне з усіх улікавых форм бібліятэкі спісаных дакументаў;
  • правядзенне падпіскі на перыядычныя выданні ўсіх падраздзяленняў акадэміі;
  • арганізацыя, увядзенне і рэдагаванне каталогаў бібліятэкі;
  • ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў у адпаведнасці з бібліятэчнымі стандартамі і правіламі.

Філіялы:

№ 1 – бібліятэка следча-экспертнага факультэту;
№ 2 – бібліятэка крымінальна-выканаўчага факультэту.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности