| БЕЛ | РУС |

Факультэт міліцыі сёння

Факультэт міліцыі размешчаны ў асноўных навучальных карпусах Акадэміі МУС (пр-т Машэрава, 6). Тут ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасцях «правазнаўства» (спецыялізацыі «Аператыўна-вышуковая дзейнасць» і «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць») і «Эканамічнае права» (спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць»).

У верасні 2010 года ў штат факультэта міліцыі ўвайшлі тры кафедры: кафедра адміністрацыйнага права і кіравання органамі ўнутраных спраў (цяпер – кафедра адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў), кафедра тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці. Таксама была ўтворана страявая частка факультэта.

Структурна факультэт міліцыі складаецца з вучэбна-страявых падраздзяленняў (курсаў), узначаленых начальнікамі курсаў і іх намеснікамі, якія непасрэдна арганізуюць вучэбна-выхаваўчы працэс. Будучым юрыстам выкладаюць вучэбныя дысцыпліны: гуманітарныя (філасофія, гісторыя, замежная мова і інш.), юрыдычныя (канстытуцыйнае, крымінальнае, грамадзянскае, адміністрацыйнае права і інш.) і спецыяльныя (аператыўна-вышуковая дзейнасць, псіхалогія, крыміналістыка, тактыка-спецыяльная падрыхтоўка і інш.).

Штомесяц, а таксама па заканчэнні семестра і года з мэтай абагульнення і ўкаранення ў адукацыйны працэс станоўчага вопыту па пытаннях вучэбнай, метадычнай і выхаваўчай работы, арганізацыі самастойнай работы праводзяцца агульныя сходы, на якіх разглядаюцца пытанні вучобы, дысцыпліны і навукова-даследчай дзейнасці курсантаў факультэта, падводзяцца вынікі. На гэтыя сходы запрашаюцца прадстаўнікі кіраўніцтва Акадэміі, прафесарска-выкладчыцкага складу, настаўнікі і куратары, члены бацькоўскага камітэта.

Кожная вучэбная група мае сваю аўдыторыю, забяспечаную ўсімі неабходнымі метадычнымі і тэхнічнымі сродкамі навучання. Вучэбныя заняткі дапаўняюцца самастойнай падрыхтоўкай пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і курсавых афіцэраў. З кожным днём тэрыторыя факультэта становіцца ўсё больш добраўпарадкаванай. З вясны да восені ўвагу супрацоўнікаў, курсантаў і гасцей Акадэміі прыцягваюць кветкавыя клумбы, аб'яднаныя адзінай кампазіцыяй. Курсанты пражываюць у інтэрнатах калідорнага і блокавага тыпаў, ствараючы там хатнюю ўтульнасць.

Курсанцкае жыццё

На факультэце міліцыі пастаянна вядзецца эфектыўная работа, накіраваная на дасягненне найбольш высокіх паказчыкаў у вучобе, дысцыпліне, навукова-даследчай, спартыўнай, культурна-масавай працы. Праводзяцца розныя культурна-выхаваўчыя мерапрыемствы: вечары адпачынку, дэманструюцца мастацкія і хранікальна-дакументальныя кінафільмы, ладзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, дзеячамі культуры, ветэранамі органаў унутраных спраў. Арганізуюцца наведванні тэатраў і экскурсіі ў музеі. Курсанты факультэта ўшаноўваюць месцы баявой славы, мемарыяльныя і гісторыка-культурныя комплексы «Хатынь», «Курган Славы», «Лінія Сталіна», «Брэсцкая крэпасць" і іншыя помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Штогод у Акадэміі праводзяцца мерапрыемствы, на якіх курсанты факультэта паказваюць сябе з найлепшага боку. Гэта конкурсы насценнага друку, інтэлектуальныя гульн, конкурсы творчых прац, агляды мастацкай самадзейнасці і чэмпіянаты«КВЗ». У гэтым шэрагу прадстаўнічыя міжнародныя конкурсы –«Цыцэроній» і «Шчыт і меч».

На ўсіх курсах функцыянуюць грамадскія саветы курсаў, пяршасныя арганізацыі ГА «БРСМ», лектарскія групы, шэфскія камісіі па працы з прававымі класамі, рэдакцыйныя калегіі, калектывы мастацкай самадзейнасці, каманды інтэлектуальных гульняў. Пастаянна праводзяцца мерапрыемствы прафарыентацыйнай і грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Курсанты ўдзельнічаюць у праекце факультэта «Прававы шчыт». У ініцыятыўную групу ўваходзяць старшакурснікі, якія наведваюць школы, гутараць з вучнямі на прававыя тэмы. На факультэце развіваецца валанцёрскі рух. Курсанты арганізуюць культурна-забаўляльныя праграмы для дзяцей-сірот, наведваюць дзіцячы анкалагічны цэнтр, шпіталь інвалідаў ВАВ у Бараўлянах і інш. Не застаюцца ў баку ад валанцёрскіх акцый БРСМ.

Удасканальваецца ўзаемадзеянне факультэта міліцыі з практычнымі органамі ўнутраных спраў па пытаннях навучання і выхавання курсантаў. Асноўнымі напрамкамі з'яўляюцца сумеснае нясенне службы па ахове грамадскага парадку ў замацаваных раёнах Мінска, забеспячэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, праходжанне курсантамі практыкі ў тэрытарыяльных РУУС, арганізацыя сустрэч-гутарак выпускнікоў факультэта з курсантамі першых, другіх курсаў, правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да знамянальных дат.

З гісторыі факультэта

Факультэт міліцыі ўтвораны ў лютым 2000 года ў выніку зліцця двух факультэтаў – крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі. Факультэт міліцыі грамадскай бяспекі быў створаны на падставе загаду МУС Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з планам работы aкадэміі на 1996–2000 гады з мэтай арганізацыі падрыхтоўкі слухачоў і ад’юнктаў для службаў і падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, каардынацыі вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай працы.

Базавай кафедрай факультэта з’яўлялася кафедра аховы грамадскага парадку, загадчыкам якой па сумяшчальніцтве быў начальнік факультэта кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В.А. Круглоў. Пасля яго прызначэння на пасаду намесніка начальніка Акадэміі начальнікам факультэта стаў А.К. Градоўкін.

Супрацоўнікі кафедры перадалі неабходныя прафесійна важныя веды і навыкі тысячам абаронцаў правапарадку, падрыхтавалі сотні метадычных распрацовак, праграм і рэкамендацый, а таксама правялі дясяткі навуковых даследаванняў, вынікі якіх паспяхова выкарыстоўваюцца ў праваахоўнай дзейнасці.

Факультэт крымінальнай міліцыі Акадэміі МУС быў створаны з мэтай удасканалення арганізацыі і падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі для службаў і падраздзяленняў крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў, умацавання сувязі кафедр і страявых падраздзяленняў з органамі ўнутраных спраў. У яго структуру ўвайшлі кафедры, на якіх выкладаліся дысцыпліны аператыўна-вышуковай спецыялізацыі, і вучэбна-страявыя падраздзяленні.

Галоўнымі задачамі факультэта з’яўляліся арганізацыя і ажыццяўленне вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай і выхаваўчай работы. На першым этапе існавання факультэта яго ўзначальваў былы начальнік кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Г.Т. Кабанаў.

Кафедра аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў, якая ўваходзіла ў структуру факультэта крымінальнай міліцыі, надавала вялікую ўвагу арганізацыі навукова-даследчай работы курсантаў. У 1996 годзе на унутрыакадэмічны конкурс былі падрыхтаваных пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры 28 навуковых прац.

Пасля зліцця факультэтаў крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі кіраўнікамі факультэта міліцыі з’яўляліся:

  • палкоўнік міліцыі Аляксандр Міхайлавіч Маліноўскі (2000–2005 гг.);
  • палкоўнік міліцыі Юрый Іванавіч Іваноў (2005–2008 гг.);
  • палкоўнік міліцыі Аляксандр Уладзіміравіч Далідовіч (2009–2013 гг.);
  • палкоўнік міліцыі Аляксандр Мікалаявіч Корац (2013–2017 гг.).

Подразделения Академии

Направления деятельности