| БЕЛ | РУС |

Кафедра створана 25 красавіка 2015 г. загадам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у мэтах падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кіруючых кадраў для сістэмы МУС і правядзення навуковых даследаванняў у гэтай сферы.

Кафедра прызначана забяспечыць выкананне задач па стварэнні сістэмы бесперапыннай кіраўніцкай адукацыі, у якую ўваходзяць атрыманне адукацыі ў сферы кіравання органамі ўнутраных спраў і падрыхтоўку супрацоўнікаў-кіраўнікоў, якія знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў.

Кафедра ажыццяўляе адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм I ступені вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, які ўключае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь і іншых праваахоўных органаў, забяспечвае падрыхтоўку слухачоў магістратуры на II ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 1-93 81 02 «Упраўленне кадрамі і ідэалагічнай працай у органах унутраных спраў» і 1-93 81 03 "Дзяржаўнае кіраванне органамі ўнутраных спраў».

Прафесарска-выкладчыцкім складам штомесяц праводзяцца заняткі з супрацоўнікамі ОУС, якія былі прызначаны на пасады асноўнай і ўлікова-кантрольнай наменклатур МУС.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности