| БЕЛ | РУС |

Гісторыя кафедры

Сваю гісторыю кафедра эканамічнай бяспекі пачынае з моманту заснавання кафедры эканоміка-прававых дысцыплін у адпаведнасці с загадам Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь №95 ад 28 траўня 2001 года.

Першым начальнікам кафедры (чэрвень – жнівень 2001 года) з’яўляўся кандыдыт эканамічных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі С.Я. Філіповіч. З кастрычніка 2001 года кафедру ўзначаліў кандыдыт эканамічных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі А.І. Аўраменка, які знаходзіўся на гэтай пасадзе да ліпеня 2009 года.

Станаўленне і развіццё кафедры ў гэты перыяд цесна звязана з адкрыццём факультэта права, прыёмам у Акадэмію МУС грамадзянскай моладзі і пачаткам падрыхтоўкі юрыстаў з веданнем эканомікі. З’явіліся новыя навучальныя дысцыпліны эканамічнага накірунку: «Банкаўская справа», «Фінансы», «Статыстыка» і інш. Ажыццяўлялась штодзённая праца па іх навукова-метадычнаму забеспячэнню. Да вучэбнага працэсу далучалісь лепшыя выкладчыкі мінскіх вышэйшых навучальных устаноў па накірунку дзейнасці кафедры і эканамісты-практыкі: супрацоўнікі банкаў, спецыялісты Дэпартамента фінансаў і тыла МУС, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансау і інш.

Наяўнасць шырокага спектра эканоміка-прававых дысціплін, іх выкладанне на высокім узроўне і належнае навукова-метадычнае забеспячэнне дало магчымась акадэміі ў 2007 годзе атрымаць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўляць  адукацыйную дзейнасць па спецыяльнасці  1 – 24 01 03 «Эканамічнае права».

У 2009 годзе кафедра эканоміка-прававых дысцыплін  была перайменавана ў кафедру эканамічнай бяспекі. З гэтага моманту кафедрай кіруе кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А.А. Вішнеўскі.

Выкладаюцца дысцыпліны:
  • Аналіз гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў
  • Бухгалтарскі ўлік і аўдыт
  • Абавязковы модуль «Эканоміка» (вучэбная дысцыпліна «Эканамічная тэорыя»)
  • Зямельнае права
  • Мікра - і макраэканоміка
  • Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны
  • Прыродарэсурснае права
  • Сацыяльна-эканамічная статыстыка
  • Спартыўнае права
  • Судовая бухгалтэрыя
  • Судовая бухгалтэрыя (уключаючы бухгалтарскі ўлік і аўдыт)
  • Фінансавае права
  • Фінансы і фінансавы рынак
  • Гаспадарчае права
  • Гаспадарчае права і гаспадарчы працэс (уключаючы курс «Асновы альтэрнатыўнага дазволу спрэчак» (АРС)
  • Гаспадарчы працэс (уключаючы курс «Асновы альтэрнатыўнага дазволу спрэчак» (АРС)
  • Экалагічнае права (уключаючы «Асновы экалогіі і энергазберажэння»)
  • Эканоміка арганізацыі
  • Эканоміка дзяржаўнага сектара
  • Эканамічная тэорыя
  • Асновы эканамічнай бяспекі (магістратура)
  • Упраўленне фінансамі і матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі органаў унутраных спраў (магістратура)
  • Арганізацыя службовай дзейнасці (ФПК)
  • Арганізацыя гаспадарча-фінансавай дзейнасці (ФПК)
  • Прававое рэгуляванне фінансава-гаспадарчай дзейнасці (ФПК)
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

Кафедра эканамічнай бяспекі ажыццяўляе навуковыя даследванні по трох тэмах: “Прававое забеспячэнне процідзеяння пагрозам эканамічнай бяспекі дзяржавы (па загаду 5.08 ДПНД на 2016-2020 гады “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства”); “Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне процiдзеяння крыміналізацыі розных відаў эканамічнай дзейнасці” (выконваецца суместна з УНДІ Расіі); “Праваахоўныя органы ў сістэме забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы”.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности