| БЕЛ | РУС |

Задачы кафедры

На кафедру ўскладзены наступныя задачы:

  • арганізацыя і правядзенне вучэбнай і навукова-метадычнай работы па вучэбных дысцыплінах, якія выкладаюцца на кафедры;
  • ажыццяўленне адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
  • арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў па профілю кафедры;
  • падрыхтоўка навуковых і педагагічных работнікаў, павышэнне іх кваліфікацыі;
  • ў галіне якасці:
  • рэалізацыя мэтаў Палітыкі ў галіне якасці адукацыі ў межах сваіх паўнамоцтваў;
  • эфектыўнае прымяненне дакументаў сістэмы менеджменту якасці акадэміі.
Гiсторыя кафедры

Кафедра была створана 9 снежня 1975 года і называлася кафедрай адміністрацыйнага права і навуковай арганізацыі кіравання ў органах унутраных спраў. У чэрвені 1988 года перайменавана ў кафедру адміністрацыйнага права, ў маі 1992 года – кіравання і аховы грамадскага парадку, у ліпені 1994 года – аховы грамадскага парадку, у красавіку 1996 года – аховы грамадскага парадку факультэта міліцыі грамадскай бяспекі, у лютым 2000 года – адміністрацыйнага права і адміністрацыйнай дзейнасці, у траўні 2001 году – адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў, у студзені 2003 году – адміністрацыйнай дзейнасці і кіравання органамі ўнутраных спраў, з ліпеня 2007 – адміністрацыйнага права і кіравання органамі ўнутраных спраў. У жніўні 2010 года кафедра ўвайшла ў склад факультэта міліцыі.

З 25 красавіка 2015 года кафедра была перайменаваная ў кафедру адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў.

Першым начальнікам кафедры быў кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі А.М. Сапогiн. У розны час кафедру ўзначальвалі: кандыдат юрыдычных навук, доктар гістарычных навук палкоўнік міліцыі В.А. Ананіч; кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі В.А. Круглоў; доктар юрыдычных навук палкоўнік міліцыі Л.М. Рабцаў; кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі В.М. Вежнавец; палкоўнік міліцыі А.К. Градоўкiн; маёр міліцыі А.В. Шапавалаў; маёр міліцыі А.В. Шарстабiтаў, кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі С.І. Мукашоў; кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі С.К. Купрэйчык; палкоўнік міліцыі В.В. Федаровіч. У цяперашні час кафедру ўзначальвае кандыдат юрыдычных навук падпалкоўнік міліцыі С.В. Дабрыян.

Значны ўклад у развіццё кафедры ўнеслі В.Т. Балотнікаў, А.І. Граковіч, І.І. Дзядзюля, Ю.В. Калінін, В.Д. Жвавых (пасля начальнік Горкаўскай вышэйшай школы МУС СССР), А.І. Сухаркова, Л.Я. Якушаў, Л.М. Рабцаў, В.А. Круглоў, а таксама іншыя навукоўцы.

За час існавання кафедры яе супрацоўнікамі перададзеныя асновы неабходных прафесійна важных ведаў, уменняў і навыкаў праваахоўнай дзейнасці тысячам курсантаў і практычных работнікаў органаў унутраных спраў, падрыхтаваны сотні рознага роду метадычных распрацовак, праграм і рэкамендацый, праведзены не адзін дзясятак навуковых даследаванняў, вынікі якіх паспяхова выкарыстоўваюцца ў правапрымяняльнай дзейнасці органаў унутраных спраў.

Сучасны этап

Кафедра рыхтуе выпускнікоў па спецыяльнасці 1-24 01 02 Правазнаўства 1-24 01 спецыялізацыі 02 18 Адміністрацыйна прававая дзейнасць і ажыццяўляе падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для працы на пасадах ўчастковага інспектара міліцыі і інспектара дарожна-патрульнай службы Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі.

Калектыў кафедры мае неабходны навукова-педагагічны патэнцыял, які дазваляе паспяхова вырашаць пастаўленыя перад iм задачы.

Штатная колькасць кафедры складаецца з 21,75 ставак прафесарска-выкладчыцкага складу і адной стаўкі дапаможнага персаналу − загадчыка вучэбна-метадычнам кабінетам. На пастаяннай аснове працоўную дзейнасць ажыццяўляюць 18 чалавек з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і 1 − загадчык вучэбна-метадычным кабінетам; на ўмовах сумяшчальніцтва працуюць 2 чалавекі.

З ліку прафесарска-выкладчыцкага складу − 1 чалавек мае навуковую ступень доктара юрыдычных навук, 11 чалавек маюць ступень кандыдата навук: 10 кандыдатаў юрыдычных навук, 1 кандыдат тэхнічных навук, 8 чалавек маюць вучонае званне (1 прафесар, 7 дацэнтаў).

Кваліфікацыя прафесарска-выкладчыцкага складу, практычны вопыт, навуковыя публікацыі і навукова-даследчыя работы, якія праводзяцца на кафедры, адпавядаюць выкладаемым вучэбным дысцыплінам.

Навукова-даследчая дзейнасць

Навукова-даследчая праца кафедры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з перспектыўнымі планамі навукова-даследчай работы Акадэміі, гадавымі планамі НДД кафедры. На працягу 2011−2015 г. прафесарска-выкладчыцкім складам выкананы пяцігадовыя НДР па 3 тэмах па профілю кафедры і 1 у рамках задання дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011−2015 гады «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі».

Прафесарска-выкладчыцкi склад кафедры не толькі прымае актыўны ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях, але і арганізуе правядзенне такіх навуковых форумаў. У 2013 годзе кафедрай сумесна з ЮНФПА была арганізавана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы дзейнасці органаў унутраных спраў па супрацьдзеянні гвалту ў сям'і». 6 лістапада 2015 года на базе Акадэміі МУС праведзена міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка кіраўнічых кадраў: праблемы і шляхі вырашэння».

У цяперашні час на кафедры праводзяцца навуковыя даследаванні ў рамках тэмы «Тэорыя і праактыка прымянення адміністрацыйнага заканадаўства ў дзейнасці органаў унутраных спраў» (п. 2.1 перспектыўнага плана навукова-даследчай дзейнасці Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь на 2016−2020 гады) і «Антыкрымінальная абарона насельніцтва» (сумесна з установай "Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь).

Супрацоўнікі кафедры ўваходзяць у склад рабочай групы Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні аператыўнага ўзаемадзеяння з Навукова-кансультатыўным саветам пры Савеце міністраў унутраных спраў краiн- удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов