| БЕЛ | РУС |

Гісторыя кафедры бярэ свой пачатак у 1958 годзе, калі была ўтворана прадметна-метадычная камісія па сацыяльна-эканамічных дысцыплінах у Мінскім аддзяленні факультэта завочнага навучання Вышэйшай школы МУС СССР. На яе аснове яе пераемніцы – кафедры марксізму-ленінізму – у 1975 годзе пры Мінскім факультэце вышэйшай школы МУС СССР створана кафедра філасофіі і навуковага камунізму.

За больш чым паўвекавую гісторыю кафедра змяніла некалькі назваў:

  • 1976-1990 гады – кафедра марксісцка-ленінскай філасофіі і навуковага камунізму Мінскай вышэйшай школы МУС СССР;
  • 1990-1992 гады – кафедра філасофіі і сацыялогіі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР;
  • 1992-1996 гады – кафедра філасофіі і эканамічнай тэорыі Акадэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь;
  • 1996-2001 гады – кафедра філасофіі і эканамічнай тэорыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь;
  • 2001-2008 гады – кафедра філасофіі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь;
  • з чэрвеня 2008 года – кафедра філасофіі і ідэалагічнай работы Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Кафедру ўзначальвалі кандыдат філасофскіх навук, дацэнт А.А. Дзмітрук; кандыдат філасофскіх навук, дацэнт І.І. Якунін; доктар гістарычных навук, прафесар П.Г. Чыгрынаў; кандыдат эканамічных навук, дацэнт Р.У. Грэк, доктар палітычных навук, прафесар У.А. Мельнік; кандыдат філасофскіх навук, прафесар П.І. Касцюковіч; кандыдат філасофскіх навук, дацэнт А.А. Козел; кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Ф.В. Пякарскі.

Цяперашні прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры характарызуецца высокім навукова-педагагічным узроўнем, значным творчым патэнцыялам і багатым вопытам работы ў вышэйшых навучальных установах.

Кафедра ажыццяўляе агульнанавуковую і метадалагічную падрыхтоўку ад'юнктаў, суіскальнікаў (з 1993 г.) і магістрантаў (з 2010 г.), а таксама прыём экзамену кандыдацкага мінімуму па вучэбнай дысцыпліне «Філасофія і метадалогія навукі».

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні агульнаакадэмічнай алімпіяды «Феміда» сярод навучэнцаў профільных юрыдычных і кадэцкіх класаў па асновах права Рэспублікі Беларусь і міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній».

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры:

  • Дынаміка ідэйна-каштоўнасных арыенціраў светапогляднай культуры супрацоўнікаў ОУС;
  • Мэнаджмэнт якасці адукацыі як умова ўдасканалення навучальнага працэсу па дысцыплінах кафедры;
  • Сучасная філасофская метадалогія;
  • Філасофія міфу;
  • Гісторыя Беларусі;
  • Беларуская філасофія ў кантэксце культурна-палітычнай гісторыі краіны;
  • Арганізацыя і забеспячэнне напрамкаў ідэалагічнай працы.

Зацверджаная тэма НДР на 2016–2020 гг.: «Ідэалагічнае суправаджэнне дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у кантэксце забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (п. 2.20 перспектыўнага плана НДД Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь на 2016−2020 гг.).

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности