| БЕЛ | РУС |


Начальнiк факультэта

КАШЫНСКI Мiхаiл Юльевiч

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
палкоўнік міліцыі

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6, 3-ці корпус, каб. 206
Тэлефон: +375-17-289-21-43


Навукова-педагагічны факультэт займаецца арганізацыяй і падрыхтоўкай кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для ўстаноў адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь, практычных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і іншых праваахоўных органаў.

Навукова-педагагічны факультэт забяспечвае атрыманне I (ад'юнктура) і II (дактарантура) ступені паслявузаўскай адукацыі і рыхтуе спецыялістаў па васьмі навуковых спецыяльнасцях юрыдычнага і псіхалагічнага профіляў:

  • 12.00.01 - тэорыя і гісторыя права і дзяржавы;гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве;
  • 12.00.02 - канстытуцыйнае права;канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права;
  • 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права;
  • 12.00.08 - крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права;
  • 12.00.09 - крымінальны працэс;
  • 12.00.12 - крыміналістыка; судова-экспертная дзейнасць; аператыўна-вышуковая дзейнасць;
  • 12.00.14 - адміністрацыйнае права, адміністрацыйны працэс;
  • 19.00.06 - юрыдычная псіхалогія.

Асноўнымі задачамі навукова-педагагічнага факультэта з'яўляюцца:

  • арганізацыя навукова-даследчай працы ад'юнктаў, дактарантаў, саіскальнікаў па адпаведных навуковых спецыяльнасцях;
  • вывучэнне і абагульненне вопыту падрыхтоўкі навукова-педагагічных і навуковых работнікаў у адукацыйных і навуковых установах Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў, распрацоўка на гэтай аснове перспектыўных прапаноў па ўдасканаленні асноўных напрамкаў дзейнасці факультэта і па яго развіцці;
  • аператыўнае кіраўніцтва вучэбна-выхаваўчым працэсам на факультэце;
  • стварэнне неабходных умоў для эфектыўнай падрыхтоўкі ад'юнктаў, правядзення імі, дактарантамі і саіскальнікамі дысертацыйных даследаванняў, а таксама каардынацыя дзейнасці кафедраў па падборы кандыдатаў для навучання ў ад'юнктуры (дактарантуры) і падрыхтоўцы саіскальнiкаў вучоных ступеняў.

Тэрмін навучання ў ад'юнктуры ў дзённай форме атрымання адукацыі - тры гады, завочнай - чатыры гады, у форме саіскальніцтва - пяць гадоў, а ў форме саіскальніцтва з мэтай здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах - два гады. Тэрмін навучання ў дактарантуры ў дзённай форме - тры гады, у форме саіскальніцтва - пяць гадоў.

У цяперашні час на факультэце праходзяць падрыхтоўку 77 чалавек: 1 дактарант, 59 ад'юнктаў, 17 саіскальнікаў.

Выбар тэмаў дысертацыйных даследаванняў ад'юнктамі Акадэміі МУС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пералікам актуальных напрамкаў дысертацыйных даследаванняў у галіне права на 2012-2016 гады. Усе тэмы дысертацый ад'юнктаў, дактарантаў і суіскальнікаў папярэдне ўзгадняюцца з адпаведнымі падраздзяленнямі МУС Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і іншымі арганізацыямі-заказчыкамі.


Савет па абароне дысертацый пры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

У цяперашні час у Акадэміі дзейнічае савет па абароне дысертацый К 06.01.01 з тэрмінам паўнамоцтваў з 3 студзеня 2013 г. па 2 студзеня 2018 г. (Загад ВАК Рэспублікі Беларусь ад 13 лiстапада 2012 г. № 114 - с).

Савет мае права праводзіць абароны дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук па наступных навуковых спецыяльнасцях:

  • 12.00.08 - крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права;
  • 12.00.09 - крымінальны працэс;
  • 12.00.12 - крыміналістыка; судова-экспертная дзейнасць; аператыўна-вышуковая дзейнасць;
  • 12.00.14 - адміністрацыйнае права, адміністрацыйны працэс.

У саветах СД 06.01.01 пры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (створаны 1 лiпеня 1999 года), Д 06.01.01 пры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (створаны 1 чэрвеня 2000 года), К 06.01.01 пры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (створаны 1 сакавіка 1999 года па цяперашні час) абаронена 7 дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара юрыдычных навук і 163 дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук.

Старшыня савета

ШАБАНАЎ ВЯЧАСЛАЎ БАРЫСАВІЧ

доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.08, 12.00.09, 12.00.12)

Намеснік старшыні

ЯСКЕВІЧ АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, прарэктар Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.09, 12.00.12)

Вучоны сакратар

ГАЙДЗЯЛЬЦОЎ УЛАДЗІМІР СЯРГЕЕВІЧ

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.12, 12.00.14)

Члены савета

АНАНІЧ ВАЛЕРЫЙ АНТОНАВІЧ

доктар гістарычных навук, кандыдат юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.08, 12.00.14)

ВІШНЕЎСКІ АЛЯКСЕЙ ФЁДАРАВІЧ

доктар гістарычных навук, прафесар па спецыяльнасці «Права», заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.12, 12.00.14)

ЕРМАЛОВІЧ УЛАДЗІМІР ФЁДАРАВІЧ

доктар юрыдычных навук, прафесар, правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі, дэкан юрыдычнага факультэта УА Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт  «МІПСА», прафесар кафедры крыміналістыкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.08, 12.00.12, 12.00.14)

ЗАЙЦАВА ЛЮДМІЛА ЛЬВОЎНА

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчыца кафедры пракурорскай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ (навуковая спецыяльнасць 12.00.09)

РУБІС АЛЯКСАНДР СЯРГЕЕВІЧ

доктар юрыдычных навук, дацэнт, начальнік кафедры спецыяльных дысцыплін установы адукацыі «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» (навуковыя спецыяльнасці: 12.00.08, 12.00.09, 12.00.12)

САВЯНОК АНАТОЛЬ ЛЕАНІДАВІЧ

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковая спецыяльнасць 12.00.08)

ХОМІЧ УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ

доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковыя спецыяльнасці 12.00.08, 12.00.09, 12.00.12)

ШЫЯНОК УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ

доктар юрыдычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік НДІ Працоўных і сацыяльных адносін УА Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА», прафесар кафедры крыміналістыкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковыя спецыяльнасці 12.00.08, 12.00.12, 12.00.14)

РАЖКО АЛЕГ ВАЛЕР'ЕВІЧ

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, падпалкоўнік міліцыі, начальнік следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (навуковая спецыяльнасць 12.00.09)


Для правядзення папярэдняй экспертызы дысертацый створаны агульнакафедральны семінар па праблемах процідзеяння злачыннасці і праблемны савет.


Віншаванні

Віншуем з прысваеннем вучонай ступені доктара педагагічных навук Віталя Рыгоравіча Стуканава!

Віншуем з прысваеннем навуковай ступені кандыдата юрыдычных навук Віталя Уладзіміравіча Зінавенка, Юрыя Яўгенавіча Духаўніка, Алену Анатольеўну Шаркову, Юрыя Францавіча Камянецкага, Сяргея Сяргеевіча Касьянчыка, Алега Віктаравіча Гіммельрэйха, Ягора Аляксандравiча Лаппо, Дзмiтрыя Аляксандравiча Варапаева!

Подразделения Академии

Направления деятельности