| БЕЛ | РУС |

Адрас: 220005, г.Мінск, пр-т Машэрава, 6, 1-ы корпус, каб. 318
Тэлефон: + 375-17-289-22-61

Курсанты і слухачы набываюць веды па прававых асновах беларускай дзяржаўнасці, палітычнай сістэмы, сацыяльна-эканамічнай мадэлі, прававым статусе асобы і яе ўзаемаадносінах з дзяржавай, арганізацыі і дзейнасці органаў канстытуцыйнай улады; выпрацоўваюць ўменні па пытаннях узаемадзеяння органаў унутраных спраў з удзельнікамі канстытуцыйна-прававых адносін. У рамках дысцыплін міжнародна-прававога блока вывучаюцца пытанні канстытуцыяналізму замежных дзяржаў, асновы міждзяржаўных і міжнародных прыватных адносін. Сфармаваныя пры гэтым веды і ўменні спрыяюць эфектыўнаму супрацоўніцтву з органамі міліцыі (паліцыі) іншых дзяржаў у вырашэнні службовых задач.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне

Супрацоўнікі кафедры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы вучэбна-метадычнага забеспячэння правядзення заняткаў з удзельнікамі курсаў «Супрацьдзеянне гандлю людзьмі: сістэмны аналіз, міжнароднае супрацоўніцтва і шляхі ўдасканалення правапрымяняльнай практыкі» ў Міжнародным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.

З 2006 года кафедрай ажыццяўляецца выкладанне пытанняў забеспячэння ў дзейнасці органаў унутраных спраў канстытуцыйных правоў асобы ў рамках перападрыхтоўкі супрацоўнікаў крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі. Вялікая ўвага надаецца вучэбна-метадычнай рабоце. На кафедры створаны вучэбна-метадычныя комплексы па ўсіх выкладаемых дысцыплінах. Выдадзены навучальныя дапаможнікі і курсы лекцый па дысцыплінах «Канстытуцыйнае права», «Канстытуцыйнае права замежных краін», «Міжнароднае прыватнае права», у тым ліку і з грыфам Міністэрства адукацыі.

У 2012-2013 гадах на кафедры распрацаваны электронныя вучэбна-метадычныя комплексы па ўсіх вывучаемых дысцыплінах. ЭУМК прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці інфармацыйнага рэсурсу.

Выкладчыкі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у акадэмічных конкурсах на лепшае вучэбна-метадычнае забеспячэнне дысцыплін. У 2007 годзе былі прызнаныя пераможцамі выкладчыкі кафедры К.Д. Сазон (у намінацыі «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне семінарскіх заняткаў») і С.Р. Лугоўскі (у намінацыі «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне практычнага занятка»).

Навукова-даследчая работа i міжнароднае супрацоўніцтва

Навукова-даследчая работа кафедры ажыццяўляецца, перш за ўсё, па адпаведным навуковым профілі па тэмах «Канстытуцыйна-прававыя асновы дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», «Недатыкальнасць ў канстытуцыйным праве Рэспублікі Беларусь». Акрамя таго, пастаянна праводзяцца навуковыя даследаванні па праблемах педагогікі, накіраваныя на ўдасканаленне выкладання і метадычнага забеспячэння кафедральных дысцыплін. Супрацоўнікі пастаянна ўдзельнічаюць у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях рознага ўзроўню, якія праводзяцца як у Беларусі (Акадэмія МУС, БДУ, БДЭУ, Гродзенскі ДУ, Гомельскі ДУ, Брэсцкі ДУ і інш.), так і за мяжой, (Самары, Маскве, Кіеве, Калінінградзе, Омску і інш.). Акрамя гэтага, у снежні 2013 г. кафедрай была арганізавана і праведзена міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Правы чалавека і праваахоўная дзейнасць», прысвечаная 65-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

На кафедры развіваецца навукова-даследчая праца курсантаў і студэнтаў. У прыватнасці, пастаянна функцыянуе навуковы гурток па праблемах канстытуцыйнага і міжнароднага права. Навуковыя працы курсантаў неаднаразова займалі прызавыя месцы на акадэмічных і рэспубліканскіх конкурсах. Члены навуковага гуртка пад кіраўніцтвам выкладчыкаў пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях. У 2011 і 2012 гадах арганізаваны і праведзены кафедральныя навукова-тэарэтычныя канферэнцыі курсантаў «Асноўныя правы, свабоды і абавязкі асобы ў Рэспубліцы Беларусь». У сакавіку 2014 года на кафедры была арганізавана і праведзена прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь: сучаснасць і перспектывы», у якой прынялі ўдзел курсанты, студэнты і слухачы Акадэміі МУС і іншых вышэйшых навучальных устаноў.

Важным напрамкам работы кафедры з'яўляецца міжнароднае супрацоўніцтва. Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з рознымі міжнароднымі структурамі, у прыватнасці, прадстаўніцтвамі ААН у Беларусі (УВКБ), Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (Маскоўская і Кіеўская рэгіянальныя дэлегацыі). У рамках гэтага супрацоўніцтва за апошнія 5 гадоў з удзелам кафедры праведзена 5 семінараў па міжнародным гуманітарным праве і забеспячэнні правоў чалавека ў дзейнасці органаў унутраных спраў. Прадстаўнікі кафедры рэгулярна прымаюць удзел у навукова-практычных стажыроўках у ВНУ і вядучых навуковых арганізацыях Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі. Навуковыя форумы дазваляюць абменьвацца вопытам выкладання кафедральных дысцыплін, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, спрыяюць укараненню навуковых распрацовак.

Падрабязная інфармацыя

Подразделения Академии

Направления деятельности