Содержание материала:
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
История кафедры
Основные публикации
Все страницы

| БЕЛ | РУС |


Начальнік кафедры

ПАЎЛАЎ Вадзім Іванавіч

падпалкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

 

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6, 1 корпус, каб. 425
Тэлефон: + 375-17-289-21-02


Сучасная кафедра

У цяперашні час кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права з'яўляецца адной з вядучых у Беларусі юрыдычных кафедраў тэарэтыка-гістарычнага профілю. На кафедры выкладаюцца навучальныя дысцыпліны, якія фарміруюць падмурак прафесійных юрыдычных ведаў: агульная тэорыя права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў; праватворчы працэс; сацыялогія права; гісторыя дзяржавы і права замежных краін; гісторыя дзяржавы і права Беларусі, а таксама важная для фарміравання маральна-патрыятычных якасцяў навучэнцаў дысцыпліна «Гісторыя органаў унутраных спраў». У выкладанні вучэбных дысцыплін прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры выкарыстоўваюцца найноўшыя педагагічныя методыкі навучання з актыўным укараненнем інавацыйных тэхналогій (дзелавыя гульні, віктарыны, інтэлектуальныя семінары, камп'ютарнае навучанне).

На кафедры склаўся аўтарытэтны і кваліфікаваны творчы калектыў, які на належным навуковым узроўні выкладае тэарэтычныя і гістарычныя юрыдычныя дысцыпліны. Найважнейшая роля ў гэтай дзейнасці належыць вядучым прафесарам кафедры – Аляксею Фёдаравічу Вішнеўскаму і Мікалаю Аляксеевічу Гарбатку.


Прафесарска-выкладчыцкі склад

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры актыўна праводзіць навукова-даследчую працу, перш за ўсё ў рамках навуковых тэм «Тэарэтыка-метадалагічныя і гістарычныя праблемы юрыдычнай навукі», «Праблемы гісторыі органаў унутраных спраў Беларусі». У цэнтры ўвагі навукоўцаў-тэарэтыкаў знаходзяцца праблемы фарміравання прававой дзяржавы, тэорый праватворчасці, прававой свядомасці, прымянення права, прававых адносін, юрыдычнай адказнасці. Спецыялісты па гісторыі дзяржавы і права, гісторыі органаў унутраных спраў даследуюць у асноўным праблемы развіцця дзяржаўнасці і прававой сістэмы грамадства перыядаў Вялікага Княства Літоўскага, Расійскай імперыі і СССР.

У прыватнасці, прафесарска-выкладчыцкі склад распрацоўвае наступныя навуковыя праблемы:

1. Тэорыі дзяржавы і права – начальнік кафедры, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі ВАДЗІМ ІВАНАВІЧ ПАЎЛАЎ, прафесар кафедры, доктар гістарычных навук, прафесар АЛЯКСЕЙ ФЁДАРАВІЧ ВІШНЕЎСКІ, прафесар кафедры, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт МІКАЛАЙ АЛЯКСЕЕВІЧ ГАРБАТОК, прафесар кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт УЛАДЗІМІР СЯРГЕЕВІЧ ГАЙДЗЯЛЬЦОЎ, старшы выкладчык кафедры маёр міліцыі АЛЯКСАНДР УЛАДЗІМІРАВІЧ ГРЫГОР’ЕЎ, выкладчык кафедры капітан міліцыі ДЗМІТРЫЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ ВАРАПАЕЎ;

2. Гісторыі палітычных і прававых вучэнняў – начальнік кафедры, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі ВАДЗІМ ІВАНАВІЧ ПАЎЛАЎ, прафесар кафедры кандыдат філасофскіх навук, дацэнт АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ КОЗЕЛ;

3. Гісторыі дзяржаўнасці і права замежных краін, Расійскай імперыі і СССР – прафесар кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт АЛЯКСАНДР УЛАДЗIМIРАВIЧ ВЕНІОСАЎ, дацэнт кафедры кандыдат гістарычных навук, дацэнт ВІКТАР АЗАРЫЕВІЧ ДАНІЛАЎ;

4. Гісторыі дзяржаўнасці і права Беларусі – дацэнт кафедры кандыдат гістарычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі АЛЕГ МІКАЛАЕВІЧ СУВАЛАЎ, дацэнт кафедры кандыдат гістарычных навук, дацэнт СЯРГЕЙ ФЁДАРАВІЧ ЛАПАНОВІЧ, дацэнт кафедры кандыдат гістарычных навук, дацэнт СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ ШАБЕЛЬЦАЎ;

5. Гісторыі органаў унутраных спраў – намеснік начальніка кафедры кандыдат гістарычных навук, палкоўнік міліцыі АЛЯКСАНДР ІВАНАВІЧ МУРАШКА, дацэнт кафедры кандыдат гістарычных навук АЛЯКСАНДР СЯРГЕЕВІЧ ЖМУРОЎСКІ.

За апошнія гады па розных праблемах тэорыі і гісторыі дзяржавы і права прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры падрыхтавана звыш 10 манаграфій, некалькі сотняў навуковых артыкулаў. Ажыццяўляецца таксама рэцэнзаванне дысертацыйных даследаванняў, артыкулаў, манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў. Вядуцца на кафедры магістранцкія, кандыдацкія і дысертацыйныя даследаванні, іх выкананне выпускнікамі Акадэміі з'яўляецца найбольш перспектыўным напрамкам падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў для кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Навуковыя праблемы, якія распрацоўваюцца навукоўцамі кафедры, становяцца і прадметам даследаванняў у рамках навукова-даследчай працы курсантаў і слухачоў. Аўтары лепшых работ, падрыхтаваных членамі навуковага гуртка кафедры, неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх (а ў 1980-я гады і ўсесаюзных) конкурсаў студэнцкіх навуковых прац.

Навукоўцы кафедры неаднаразова ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў. Н.А. Кудзінаў прыцягваўся да праватворчай дзейнасці заканадаўчых органаў БССР, прымаў удзел у распрацоўцы праекта Канстытуцыі БССР 1978 г. і шэрагу законаў. Н.А. Кудзінаў і У.А. Кучынскі ўваходзілі ў камісію па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. У.А. Кучынскі ўдзельнічаў таксама ў дзейнасці рабочых груп па перапрацоўцы заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці са стандартамі Рады Еўропы, па падрыхтоўцы Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», закона «Аб упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь».

Адным з галоўных напрамкаў навукова-даследчай работы кафедры з'яўляецца правядзенне даследаванняў па ўдасканаленні праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі кафедры прымалі ўдзел у дзейнасці, якая мае важнае значэнне для юрыдычнай практыкі, падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў законаў «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (А.Ф. Вішнеўскі, У.А. Кучынскі, У.І. Паўлаў), «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (У.А. Кучынскі, С.В. Ліпень), Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (М.А. Гарбаток) і інш.

Кафедра выступае арганізатарам і актыўным удзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх і міжвузаўскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў. Падзеяй у навуковым жыцці рэспублікі ў галіне развіцця тэарэтычных і гістарычных навуковых ведаў сталі арганізаваныя кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юбілейныя канферэнцыі і круглыя сталы, прысвечаныя 200-годдзю Кодэкса Напалеона (22 сакавіка 2004 г.), 100-годдзю Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г . (17 кастрычніка 2005 г.), 90-годдзю беларускай міліцыі (27 лютага 2007 г.), 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (10 снежня 2008 г.), 95-годдзю беларускай міліцыі (1 сакавіка 2012г.). Па выніках канферэнцый выдадзены зборнікі навуковых прац.

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, усведамляючы метадалагічнае значэнне навукі тэорыі дзяржавы і права для галіновых юрыдычных навук, у 1990–2000-х гг. выступіла ініцыятарам выдання шэрагу зборнікаў навуковых прац па тэарэтычных і галіновых праблемах юрыдычнай навукі: па праблемах фарміравання прававой дзяржавы ў Беларусі (1994), праблемах тэорыі юрыдычнай адказнасці (1996 г. г.), тэорыі прававых адносін (2007 г. і 2012 г.) і інш.

За час існавання кафедры яе прафесарска-выкладчыцкі склад прыняў удзел больш чым у 100 навуковых і навукова-практычных канферэнцыях, якія праходзілі як у Беларусі (Акадэмія МУС, БДУ, БДЭУ, Гродзенскі ДУ, Гомельскі ДУ, Брэсцкі ДУ і інш.), так і за мяжой (Масква, Санкт-Пецярбург, Варшава, Кракаў, Вільнюс, Ташкент, Калінінград, Сімферопаль, Омск і інш.).

Кафедра актыўна супрацоўнічае з вядучымі навучальнымі і навукова-даследчымі ўстановамі краіны – юрыдычнымі факультэтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Падтрымліваюцца сувязі з вядучымі навучальнымі і навукова-даследчымі ўстановамі замежных краін – Акадэміяй кіравання МУС Расіі, Ніжагародскай Акадэміяй МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і інш.


Дысцыпліны, якія выкладаюцца

  1. Агульная тэорыя права;
  2. Агульная тэорыя дзяржавы і права;
  3. Сучасныя праблемы гісторыі і метадалогіі юрыдычнай навукі;
  4. Праблемы тэорыі дзяржавы і права;
  5. Праватворчая дзейнасць;
  6. Правазнаўства;
  7. Юрыдычная тэрміналогія;
  8. Тэорыя дзяржавы і права;
  9. Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў;
  10. Праватворчы працэс;
  11. Сацыялогія права;
  12. Гісторыя дзяржавы і права замежных краін;
  13. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі;
  14. Гісторыя органаў унутраных спраў.



Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов