Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ аб узнагароджаннi. Сярод адзначаных супрацоўнiкаў – прадстаўнiкi Акадымii МУС.

У праваахоўным ведамстве папоўніліся шэрагі заслужаных супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў. Ганаровае званне Беларусi з гэтага часу ў першага намеснiка начальнiка Акадэмii МУС палкоўнiка мiлiцыi Аляксея Башана i начальнiка кафедры фiласофii i iдэалагiчнай работы палкоўнiка мiлiцыi Сяргея Масленчанка.

Ганаровае званне «Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь» прысвоена прафесару кафедры псiхалогii i педагогiкi палкоўнiку ўнутранай службы ў адстаўцы Аляксандру Пастушэню.

Прафесар кафедры крымiнальна-выканаўчага права палкоўнiк мiлiцыi ў адстаўцы Валерый Ананiч атрымаў ордэн Пашаны.

Медалём «За працоўныя заслугi» адзначаны прафесары кафедры грамадзянскага i працоўнага права палкоўнiкi мiлiцыi ў адстаўцы Аркадзiй Грэчанкоў i Валянцiн Пенкрат, а таксама прафесар кафедры крымiнальнага права i крымiналогii палкоўнiк мiлiцыi ў запасе Вячаслаў Кашэўскi.

Ад мiлiцэйскай установы адукацыi – пашана i падзяка кiраўнiкам, выкладчыкам, навукоўцам! У паспяховай дзейнасці Акадэміі МУС іх уклад стаў базай упэўненага развіцця, выхавання годнага пакалення афіцэраў і падрыхтоўкі высокаадукаваных кадраў праваахоўных органаў нашай дзяржавы.

Анастасiя ВОIНАВА

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов