| БЕЛ | РУС |


Акадэмія МУС здабыла высокі статус ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У траўні 2008 года Савет кіраўнікоў Урадаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў ўхваліў рашэнне аб наданні Акадэміі МУС статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па падрыхтоўцы, павышэнню кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.

25 лістапада 2009 года члены Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД, кіраўніцтва і супрацоўнікі Выканаўчага камітэта СНД наведалі міліцэйскі ВНУ з мэтай пацвярджэння гэтага статусу.

Акадэмія МУС з'яўляецца:

  • членам Асацыяцыі вышэйшых навучальных устаноў МУС дзяржаў - удзельніц СНД;
  • членам Асацыяцыі ВНУ паліцыі і міліцыі Усходняй Еўропы;
  • базавай арганізацыяй дзяржаў - удзельніц СНД па падрыхтоўцы, павышэнню кваліфікацыі, перападрыхтоўцы кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі;
  • членам Міжнароднай асацыяцыі акадэмій паліцыі (INTERPA), створанай на базе Турэцкай Нацыянальнай акадэміі паліцыі.
На пасяджэнні Генеральнага савета INTERPA, які праходзіў у рамках штогадовай канферэнцыі INTERPA ў красавіку 2013 года, у склад новага Выканаўчага савета INTERPA быў абраны начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе начальнік Акадэміі МУС быў абраны віцэ-прэзідэнтам INTERPA.

Да прыярытэтных задач Акадэміі МУС па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва аднсіцца уступленне ВНУ ў наступныя еўрапейскія аб'яднанні:

  • Асацыяцыя Еўрапейскіх паліцэйскіх каледжаў (АЕРС);
  • Паліцэйская Акадэмія Краін Цэнтральнай Еўропы (МЕРА);
  • Еўрапейскія курсы старэйшых афіцэраў паліцыі (ESPOC);
  • Еўрапейскі паліцэйскі Каледж (CEPOL).

Акрамя таго, расце экспарт адукацыйных паслуг. Многае робіцца для прыцягнення фінансавання, у тым ліку ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі і рэалізацыі міжнародных праектаў. Удасканальваецца адукацыйны працэс і павышаецца якасць падрыхтоўкі на аснове выкарыстання міжнароднага досведу.

Акадэмія імкнецца да актыўнага супрацоўніцтва з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі замежных краін па напрамках навуковых даследаванняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс. Таксама перспектыўным з'яўляецца ўзаемадзеянне ў сферы падрыхтоўкі сумесных выданняў навучальнага і метадычнага накірункаў.

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов