| БЕЛ | РУС |


У Акадэміі МУС рэгулярна праводзяцца адукацыйныя семінары і канферэнцыі з удзелам замежных прадстаўнікоў, арганізоўваюцца навучальныя курсы, круглыя сталы, а таксама лекцыі замежных экспертаў.

Традыцыйнымі сталі буйныя міжнародныя форумы, якія праводзяцца на базе Акадэміі МУС Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Актуальнымі з'яўляюцца такія мерапрыемствы, як семінар-прэзентацыя «Дэмакратычныя асновы паліцэйскай дзейнасці», семінар па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сферы барацьбы з кібернетычнай злачыннасцю, круглы стол «Супрацоўніцтва органаў унутраных спраў і насельніцтва ў сферы аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў».

Вялікую цікавасць у замежных калегаў выклікае штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Міжнародныя моладзевыя праекты збіраюць у сценах Акадэміі МУС курсантаў і студэнтаў з устаноў адукацыі праваахоўнага профілю Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны і інш.

Вялікай папулярнасцю карыстаюцца моладзевыя мерапрыемствы – Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній» i Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Шчыт і меч».

Подразделения Академии

Направления деятельности