| БЕЛ | РУС |


Начальнік аддзела

МАЦУКОЎ Мiкалай Мiкалаевіч

падпалкоўнiк міліцыі

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6 А, п. 312
Тэлефон: +375-17-289-21-48, 289-21-84
Тэлефон / факс: +375-17-284-89-39

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript


28 лютага 2009 года ў сувязі з павелічэннем аб'ёму работы па лініі міжнароднага супрацоўніцтва ў Акадэміі МУС быў створаны аддзел міжнароднага супрацоўніцтва. Гэта структурнае падраздзяленне Акадэміі МУС, непасрэдна падпарадкаванае намесніку начальніка Акадэміі МУС па міжнароднаму супрацоўніцтву і вучэбнай рабоце з замежнымі спецыялістамі.

Аддзел пакліканы забяспечваць дзейнасць Акадэміі МУС па наладжванню і развіццю міжнародных сувязей у галіне падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, а таксама ў галіне навукова-тэхнічнага і вучэбна-метадычнага супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ, замежнымі, міжнароднымі, няўрадавымі арганізацыямі.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці аддзела з'яўляюцца пашырэнне адукацыйных паслуг Акадэміі МУС у сусветную адукацыйную прастору, зацвярджэнне брэнда Акадэміі МУС, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці на міжнародным рынку навуковых і адукацыйных паслуг, павышэння канкурэнтаздольнасці выпускнікоў, міжнароднае прызнанне дыпломаў, якія выдаюцца Акадэміяй МУС, забеспячэнне акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў.


Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела:

  • пашырэнне міжнародных сувязяў Акадэміі МУС у сферы экспарту адукацыйных паслуг, прыцягненне інвестыцый, інфармацыйная і маркетынгавая дзейнасць;
  • забеспячэнне міжнароднай акадэмічнай мабільнасці і акадэмічных абменаў;
  • арганізацыя навучання замежных студэнтаў і спецыялістаў у Акадэміі МУС;
  • арганізацыя і правядзенне міжнародных мерапрыемстваў у Акадэміі МУС (канферэнцый, семінараў, трэнінгаў і інш.);
  • ўстанаўленне і развіццё прамых дагаворных адносін з профільнымі ВНУ краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку
  • заключэнне дагавораў, пагадненняў, пратаколаў, мемарандумаў аб супрацоўніцтве, навучанні, правядзенні міжнародных мерапрыемстваў;
  • удзел у рэалізацыі дзяржаўных і міжнародных праграм і праектаў.

Подразделения Академии

Направления деятельности

Информация для абитуриентов