| БЕЛ | РУС |


Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў мэтах інтэграцыі адукацыйных паслуг Акадэміі МУС у сусветную адукацыйную прастору, зацвярджэння брэнда Акадэміі МУС, павышэння яе канкурэнтаздольнасці на міжнародным рынку навуковых і адукацыйных паслуг, павышэння канкурэнтаздольнасці выпускнікоў, міжнароднага прызнання дыпломаў, якія выдаюцца ўстановай адукацыі, забеспячэння акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыцкага складу.


Супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і рэалізацыя міжнародных праектаў


У сваёй міжнароднай дзейнасцi Акадэмія МУС цесна супрацоўнічае з шэрагам буйных міжнародных арганізацый, сярод іх:

  1. Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ);
  2. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ);
  3. Праграма развіцця ААН (ПРААН);
  4. Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ);
  5. Шведскае ўпраўленне міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва (SIDA);
  6. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН);
  7. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ ААН);
  8. Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН);
  9. Міжнародны камітэт чырвонага крыжа (МКЧК).

У Акадэміі МУС пры падтрымцы гэтых арганізацый ажыццяўляецца нямала адукацыйных і іншых мерапрыемстваў міжнароднага характару.

Акадэмія МУС ўзейнічала ў рэалізацыі шэрагу праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у ліку якіх наступныя:

  • Барацьба з гандлем людзьмі: Рэспубліка Беларусь;
  • Павышэнне патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне кіравання міграцыйнымі працэсамі;
  • Узмацненне ўмоў прадастаўлення прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Павышэнне эфектыўнасці раздзялення і працы з міграцыйнымі патокамі на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • Папярэджанне, барацьба і мінімізацыя сацыяльных наступстваў у галіне гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Садзейнічанне больш шырокаму прымяненню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выканання правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Беларуска-ўкраінска-малдаўская праграма па барацьбе з незаконным абаротам і гандлем наркатычнымі сродкамі;
  • Павышэнне нацыянальнага патэнцыялу дзяржавы па супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе рэалізацыі праектаў Акадэмія МУС атрымлівае неабходнае абсталяванне і фінансаванне для павышэння навукова-педагагічнага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы. Са свайго боку Акадэмія МУС ажыццяўляе павышэнне прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін, а таксама інфармацыйна-асветніцкую работу сярод насельніцтва Беларусі аб дзейнасці міжнародных арганізацый і нацыянальных органаў улады па вырашэнню тых ці іншых міжнародных праблем, абароне правоў чалавека.


Дагаворна-прававая работа


Сёння Акадэміей МУС усталяваны прамыя дагаворныя адносіны ў галіне адукацыі і навукі з каля 50 УВА праваахоўнага профілю краін блізкага і далёкага замежжа – Германіі, Казахстана, Латвіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі.


Акадэмічная мабільнасць


У мэтах рэалізацыі базавага палажэння Балонскага працэсу (акадэмічная мабільнасць) Акадэмія МУС арганізуе ўдзел прафесарска-выкладчыцкага складу і курсантаў у міжнародных канферэнцыях, семінарах, трэнінгах, стажыроўках.

Больш за 70 чалавек штогод выязджаюць за межы Рэспублiкi Беларусь у мэтах абмену досведам у рамках гэтых мерапрыемстваў, а таксама з мэтай праходжання стажыровак, правядзення навуковых даследаванняў і абароны дысертацый. Шэраг выкладчыкаў Акадэміі МУС выступаюць у якасці экспертаў на буйных міжнародных форумах, удзельнічаюць у міжнародных навуковых распрацоўках.


Навучанне замежных грамадзян


У адпаведнасці з кантрактам ад 13.08.2011 № 21/10/2РБ на ўмовах акадэмічнага абмену штогод групы курсантаў Акадэміі МУС накіроўваюцца для навучання ў ВНУ МУС Расіі: Маскоўскі універсітэт, Валгаградскую акадэмію, Варонежскі інстытут.

У сваю чаргу Акадэмія МУС прымае на навучанне расійскіх курсантаў. Яна паспяхова інтэгруе адукацыйныя паслугі ў сусветную адукацыйную прастору i на працягу апошніх гадоў на рэгулярнай аснове арганізуе і праводзіць навучанне спецыялістаў з краін – удзельніц СНД, Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам па курсах павышэння кваліфікацыі і курсах мэтавага прызначэння.

У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі для забеспячэння навучальнага працэсу Акадэмія МУС запрашае міжнародных спецыялістаў і экспертаў. Штогод у гэтай рабоце прымаюць удзел высокакваліфікаваныя замежныя спецыялісты з Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, а таксама эксперты Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, Інтэрпола і г. д.

Подразделения Академии

Направления деятельности